Сёння беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгрыдай Шымоніце. На сустрэчы абмеркавалі змякчэнне ўмоваў легалізацыі для беларусаў у Літве. Святлана Ціханоўская прывітала прапанову працягнуць тэрмін відаў на жыхарства з аднаго да трох гадоў і пашырыць выдачу пашпартоў замежніка.
Беларуская лідарка падзякавала прэм’ерцы за падтрымку: «Я вельмі ўдзячная за неўраўнанне абмежаванняў супраць беларусаў і расіянаў. Вельмі важна не закрываць межы для беларусаў і захаваць пасажырскі рух».
Таксама Святлана Ціханоўская папрасіла прэм’ерку падтрымаць Скарынаўскую гімназію і беларускія ініцыятывы ў Літве.