• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Аўтамабілям з расійскімі нумарамі забаранілі знаходзіцца ў Латвіі пасля 14 лютага 2024 года

    02 лістапада, 2023

    Сейм Латвіі канчаткова прыняў папраўкі, якія забараняюць знаходжанне ў Латвіі аўтамабіляў з расійскай рэгістрацыяй. Па новых правілах, уладальнікі расійскіх аўто павінны перарэгістраваць іх на працягу 3,5 месяца або вывезці машыну з краіны. Пасля 14 лютага 2024 года аўтамабілі з расійскімі нумарамі змогуць знаходзіцца ў Латвіі толькі транзітам.

    Парушальнікаў новых правілаў улады Латвіі будуць штрафаваць, а іх аўто – канфіскоўваць.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька пракаментаваў рашэнне Сейма Латвіі: «Гэта магло б закрануць і беларусаў, калі б не наша мэтанакіраваная сістэмная праца з дэпутацкай групай «За дэмакратычную Беларусь», і калі б не прамая камунікацыя з прэм’ер-міністаркай Латвіі Эвікай Сіліняй.

    У нас няма цудоўнага рэцэпту вырашэння такога роду пытанняў, але ў нас ёсць матывацыя, досвед, прызнанне і давер партнёраў, якія дазваляюць працаваць і атрымліваць вынік. На жаль, праблем не становіцца менш, але хто не ідзе наперад, той не даходзіць да выніку».

    Чытайце больш аб працы Анатоля Лябедзькі па спасылцы: https://t.me/parlamentbel.

    Апошнія навіны