Беларуская лідарка і прэзідэнтка Еўракаміcіі Урсула фон дэр Ляен сустрэліся ў нямецкім Браўншвайгу падчас «Дня Германіі». Разам яны ўдзельнічалі ў Форуме «Junge Union».
Урсула фон дэр Ляен выказала салідарнасць з беларусамі і дэмакратычнымі сіламі: «Святлана, мы захапляемся адвагай мужчынаў і жанчынаў Беларусі, якія патрапілі ў турмы па палітычных прычынах. І мы не дапусцім, каб гэтыя аўтакраты тапталі свабоду і правы чалавека ў Еўропе, і мы будзем на вашым баку столькі, колькі вы будзеце весці барацьбу за свабоду Беларусі».
Святлана Ціханоўская падзякавала кіраўніцы Еўракамісіі за падтрымку і заклікала і надалей спрыяць еўрапейскай будучыні для Беларусі.