• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуска-ўкраінскі форум Астрожскіх: праекты па прававой экспертызе і спецпрадстаўнік Беларусі ў Вярхоўнай Радзе

    06 лістапада, 2023

    4-5 лістапада ў Львове прайшоў другі беларуска-ўкраінскі форум імя Астрожскіх, дзе абмяркоўваліся разнастайныя фарматы ўзаемадзеяння між краінамі. З беларускага боку ўдзел узялі прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Палка Кастуся Каліноўскага, а таксама палітычныя эксперты. 

    Падчас сустрэчы яны разам з украінскімі палітыкамі і дэпутатамі Вярхоўнай Рады шукалі рашэнні актуальных праблем беларусаў ва Украіне. Вынікам стала дамова аб слуханнях па Беларусі – яны адбудуцца на сумесным пасяджэнні камітэтаў па міжнародных пытаннях і бяспецы. Акрамя таго, рыхтуюцца да запуску супольныя праекты па прававой экспертызе і прызначэнне спецпрадстаўніка па Беларусі ў Вярхоўнай Радзе. 

    «У Львове адбыўся ўжо другі форум такога кшталту. Гэта сведчыць пра попыт на беларуска-ўкраінскую пляцоўку. За два дні працы ўдзельнікі агучылі шмат цікавых прапановаў», – адзначыў Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву.

    Апошнія навіны