Святлана Ціханоўская: «Дзяды – важны дзень для беларусаў яшчэ са старажытных часоў. Сёння, згодна з традыцыяй, беларусы наведаюць магілы родных, блізкіх і сяброў. З цеплынёй, але і з болем у душы, мы згадаем родных і блізкіх, якія больш не з намі.
Але ж беларусы – гэта вялікая сям’я. Таму сёння давайце разам успомнім нашых беларускіх герояў. Тых, хто загінуў падчас пратэстаў. Тых, хто загінуў у зняволенні. Тых, хто загінуў на вайне, змагаючыся за свабоду Украіны і Беларусі. Успаміны пра іх жывуць у нашых сэрцах, у маім сэрцы. А іх смеласць і годнасць натхняюць працягваць змагацца за лепшую будучыню, пра якую мы ўсе марым».