• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская распавяла, як ідзе праца над новым беларускім пашпартам

    01 лістапада, 2023

    «Амаль кожны дзень я атрымліваю паведамленні ад беларусаў пра праблемы з пашпартамі і легалізацыяй. Мне пішуць з надзеяй даведацца, як прасоўваецца запуск праекту новага беларускага пашпарта. І я вырашыла расказаць апошнія навіны тут.

    Цяпер мы на этапе вытворчасці першых узораў пашпарта. Мы пачалі працэс закупкі матэрыялаў для іх друку. Пасля таго як будуць гатовыя першыя ўзоры, мы адправім іх урадам краінаў-партнёрак з прапановай прызнаць новы дакумент. Мы ўжо вядзем кансультацыі з замежнымі палітыкамі, інфармуем іх аб нашых дзеяннях і планах.

    Адначасова з палітычнай працай на міжнародным узроўні мы працуем над стварэннем органу выдачы. Гэта структура, якая будзе займацца ўсімі этапамі выпуску пашпартоў – ад прыёму заявак і іх праверкі да друку пашпартоў і захоўвання дадзеных. Гарантаванне бяспекі ўсіх дзеянняў падчас выдачы пашпарта для нас прынцыпова важна.

    Асобна варта сказаць, што пашпарт не замяняе неабходнасці легалізавацца ў кожнай краіне. Візы і віды на жыхарства ўсё роўна трэба будзе атрымліваць.

    Дарагія беларусы, запуск вытворчасці і працэс прызнання новага беларускага пашпарта вельмі складаныя. Мы першымі ідзем гэтым шляхам не толькі ў сваёй краіне, але і ў свеце. Наша каманда з нуля распрацоўвае шмат тэхнічных і юрыдычных механізмаў. Я вельмі спадзяюся на вашу цярпенне і падтрымку. Абяцаю трымаць у курсе любых зменаў».

    Апошнія навіны