• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Юная беларуска, якая дапамагае добраахвотнікам ва Украіне, атрымала пашпарт замежніка ў Чэхіі

    06 лістапада, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сябры, памятаеце цудоўную дзяўчынку Вару? Маленькая беларуска два гады збірала на дрон, а потым перадала яго байцам Палка Кастуся Каліноўскага разам з кранальным лістом.

    Здавалася, у гісторыі пастаўлена кропка. Але я не дарма звала Вару нашай маленькай гераіняй! У такім юным узросце яна кожны дзень робіць добрыя справы і з усіх сіл імкнецца дапамагчы тым, хто змагаецца на баку дабра. Вара абвесціла збор на баявыя дроны, які падтрымаў наш Офіс, Prague Support Team і Фонд салідарнасці BYSOL. Тэхніку вырашылі перадаць спецыяльнаму падраздзяленню аэраразведкі, створанаму з беларускіх добраахвотнікаў.

    Дзякуючы энтузіязму Вары нашыя байцы атрымалі два джыпы-пікапы, а ў бліжэйшы час да іх далучацца штабная машына, чатыры дрона і некалькі «Старлінкаў». Акрамя таго, за кошт сабраных сродкаў прайшлі навучанне і атрымалі найноўшую экіпіроўку дзесяць добраахвотнікаў, якія найбліжэйшым часам адправяцца на фронт.

    Вара – чалавек з вялікім сэрцам. Я ганаруся нашай Варай і радая, што яе добрыя справы заўважаюць не толькі беларусы. Сёння дзяўчынка атрымала чэшскі пашпарт замежнай грамадзянкі – адна з першых пасля таго, як рэжым забараніў мяняць дакументы за мяжой. Нашая прадстаўніца ў Чэхіі Крысціна Шыянок раней спецыяльна сустракалася з кіраўніцтвам дэпартаменту па міграцыі і прытулку, каб артыкуляваць патрэбы беларусаў і беларусак у Чэхіі, якіх закрануў указ Лукашэнкі. Я радая, што нашыя еўрапейскія партнёры гатовыя падставіць плячо тым, хто падтрымліваў іншых, але цяпер сам мае патрэбу ў дапамозе.

    Я ўдзячная ўраду Чэхіі, які падзяляе імкненне беларусаў да незалежнасці, за падтрымку і юрыдычную дапамогу. Бо Вара – гэта адзін з тысяч яскравых прыкладаў таго, як беларусы дапамагаюць адзін аднаму нават у самыя цяжкія часы».

    Апошнія навіны