Падчас свайго выступу на Жаночым форуме ў Кішынёве беларуская лідарка выказала падтрымку еўрапейскім памкненням малдаванаў і ўкраінцаў, а таксама нагадала пра рашэнне дэмакратычных сілаў дабівацца еўрапейскай перспектывы і для Беларусі.
«Нашыя краіны моцна пацярпелі падчас савецкай акупацыі. Прыгнятальнікі ставілі вопыты над нашай нацыянальнай ідэнтычнасцю, русіфікавалі нас і душылі любыя праявы самавызначэння. Як малдаване і ўкраінцы, мы бачым будучыню сваёй краіны ў Еўрапейскім Саюзе. Толькі ў Еўрасаюзе Беларусь можа быць па-сапраўднаму бяспечнай, свабоднай і квітнеючай. Таму я прашу вас падтрымаць нас на гэтым шляху», – адзначыла Святлана Ціханоўская.