Увесь гэты месяц мы знаёмілі вас з праектам Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, які распрацаваў Офіс Святланы Ціханоўскай разам з юрыстамі, праваабаронцамі і недзяржаўнымі арганізацыямі. Галоўная мэта Канцэпцыі – аднаўленне справядлівасці ў перыяд дэмакратычнага транзіту ўлады ў Беларусі.
У гэтым пасце мы сабралі спасылкі з адказамі на асноўныя пытанні па Канцэпцыі:
– Асноўныя прынцыпы Канцэпцыі апісаныя тут.
– Хто можа разлічваць на кампенсацыю шкоды, глядзіце па спасылцы.
– Хто і як будзе вызвалены з месцаў зняволення ў транзітны перыяд, патлумачана тут.
– Якія формы кампенсацыі шкоды прадугледжаныя Канцэпцыяй, чытайце па спасылцы.
– Хто будзе прымаць рашэнні аб кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, патлумачана тут.
– Што будзе з канфіскаванай маёмасцю беларусаў, чытайце тут.
– Як будзе кампенсаваная шкода рэпрэсаваным студэнтам, глядзіце па спасылцы.
– Якім чынам будзе кампенсаваная шкода рабочым, звольненым па палітычных матывах, патлумачана тут.
«Вялікі дзякуй усім беларусам за зваротную сувязь. Разам з юрыдычнай камандай Офіса мы ўжо пачалі разглядаць усе вашыя прапановы, заўвагі і каментары. Адпаведна з імі праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды будзе дапрацоўвацца і з’явіцца ўжо ў новым выглядзе на сайце Святланы Ціханоўскай», – пракаментавала дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.