На мінулым тыдні прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы запусціла інфармацыйна-кансультацыйную службу «Адно акно», дзе кожны беларус і беларуска змогуць атрымаць бясплатную дапамогу.
На дадзены момант у базе службы 245 арганізацый, якія аказваюць юрыдычную, медыцынскую, псіхалагічную і фінансавую дапамогу беларусам ці адказваюць за вырашэнне розных сацыяльных пытанняў. У гэтым спісе – недзяржаўныя арганізацыі, мясцовыя ініцыятывы за мяжой, а таксама дзяржарганізацыі ў Беларусі.
Атрымаць дапамогу можна на сайце службы праз званок ці чат-бот, а таксама праз сацыяльныя сеткі ці электронную пошту help@by.social.
Калі ласка, калі вы заходзіце на сайт з Беларусі, у мэтах бяспекі выкарыстоўвайце VPN.