Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтам Маргарыта Ворыхава ўзяла ўдзел у сустрэчы студэнтаў з моладзевымі арганізацыямі ў ЕГУ.
Мерапрыемства арганізаванае Цэнтрам канстытуцыяналізму і правоў чалавека Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які падчас сустрэчы распавёў пра сваю працу, а таксама пазнаёміў студэнтаў са шматлікімі моладзевымі арганізацыямі і ініцыятывамі.
Маргарыта Ворыхава падзялілася сваім вопытам як прэзідэнтка моладзевага савета «РАДА». Яна распавяла пра адукацыйныя і актывісцкія магчымасці, каб студэнты маглі даведацца пра моладзевыя арганізацыі і іх працу.