• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Швецыя прызначыла спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю

    06 лістапада, 2023

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Швецыі Тобіасам Більстрамам. Бакі абвясцілі аб прызначэнні Швецыяй спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю. Яго сфера адказнасці – праца з беларусамі ў выгнанні, супрацоўніцтва з дэмсіламі, умацаванне міжнародных адносінаў. Пост заняла Крысціна Юханесан, былая амбасадарка Швецыі ў Беларусі.

    Швецыя далучылася да Францыі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, якія раней таксама прызначылі спецпрадстаўнікоў па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю.

    Падчас сустрэчы Ціханоўская і Більстрам абмеркавалі выдачу пашпартоў замежніка для беларусаў Швецыі і сцвердзілі недапушчальнасць дэпартацыі беларусаў з краіны. Таксама ўзнімалася пытанне падтрымкі праграмы рэабілітацыі палітвязняў.

    «Швецыя зробіць Беларусь адным з прыярытэтаў падчас старшынства ў Паўночна-балтыйскім саюзе ў наступным годзе, а таксама падтрымае слуханні па Беларусі на сустрэчы міністраў ЕС у Бруселі ў снежні 2024», – адзначыў міністр.

    Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская ўручыла Тобіасу Більстраму «Крыж добрасуседства» у знак падзякі за яго асаблівы ўнёсак у пабудову адносінаў з Беларуссю.

    Апошнія навіны