• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сейм Латвіі выключыў згадку грамадзянаў Беларусі з праекту закона аб дарожным руху

    25 кастрычніка, 2023

    На мінулым тыдні прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і Віталь Малчанаў сустракаліся з групай «За дэмакратычную Беларусь» у Сейме Латвіі. Вынікам гэтай сустрэчы стала рашэнне Камісіі па народнай гаспадарцы Сейма Латвіі выключыць з «чорнага спісу» аўтамабілі з беларускімі нумарамі.

    «Падчас сустрэчы ў Сейме Латвіі мы знайшлі патрэбныя словы і аргументы, якія пераканалі дэпутатаў выключыць згадку грамадзянаў Беларусі з праекта закона аб дарожным руху. На пасяджэнні Камісіі гэтая папраўка атрымала падтрымку і цяпер мы можам выключыць гэта пытанне са спісу праблемаў беларусаў у Латвіі», – паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька.

    Асобна ён падкрэсліў важнасць стварэння групаў «За дэмакратычную Беларусь» у нацыянальных Парламентах, бо з іх дапамогай Офіс можа вырашаць праблемы беларусаў замежжа.

    Апошнія навіны