• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Усе беларусы і беларускі павінны быць пачутыя!

    Ужо зусім хутка адбудуцца акцыі салідарнасці з палітвязнямі, куды могуць прыйсці неабыякавыя беларусы і беларускі, якія жывуць за мяжой. Усе вы можаце стаць голасам мільёнаў беларусаў у краіне, якіх зараз прымушаюць маўчаць, змірыцца і «перагарнуць старонку». Як гэта можна зрабіць? Калі вы цяпер знаходзіцеся ў Беларусі – напішыце сваім сябрам і блізкім, якім давяраеце і хто […]
    19 мая, 2023

    Крысціна Рыхтэр: «Рада Еўропы прызнала факт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь»

    ​Крысціна Рыхтэр: «Рада Еўропы прызнала факт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Гэта стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням і прадуктыўнай працы дэмакратычных сілаў Беларусі. Перадача ўкраінскіх дзяцей з тэрыторыі, акупаванай Расіяй, у Беларусь без індывідуальных медыцынскіх паказанняў і пісьмовай згоды кампетэнтных органаў зʼяўляецца незаконнай. Беларусь ратыфікавала Чацвёртую Жэнеўскую канвенцыю. Гэтая канвенцыя забараняе індывідуальнае або масавае […]
    19 мая, 2023

    Ціханоўская: «Рэжым пазбаўляе палітвязняў сувязі са знешнім светам, мяркуючы, што пра іх забудуцца ва ўсім свеце. Але мы з вамі не дамо гэтаму здарыцца»

    Святлана Ціханоўская: «Апошнія тыдні ўсе актыўна абмяркоўвалі знікненне Лукашэнкі, ягонае здароўе і адсутнасць любой інфармацыі пра яго. Але ўзгадайце, колькі часу няма ніякай інфармацыі пра многіх палітвязняў. Вось ужо 23 дні мы не ведаем, дзе і ў якім стане знаходзіцца Віктар Бабарыка. Апошнія 100 дзён няма інфармацыі пра Максіма Знака, 89 дзён – пра Ігара […]
    19 мая, 2023

    Як дапамагчы беларускім палітвязням?

    Родныя палітвязняў штомесяц нясуць вялізныя выдаткі, каб хоць неяк дапамагчы сваім блізкім за кратамі. Гэта і аплата паслугаў адваката, і зборы перадачаў, і дапамога ў рэабілітацыі. У сем'яў часта не хапае сродкаў на ўсё гэта, бо заробкаў у краіне ледзь хапае на базавыя патрэбы. І таму ўсе яны маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Да нас […]
    18 мая, 2023

    Як прайшоў другі дзень саміта ў Рэйк’явіку

    У другі дзень Саміту Рады Еўропы Ціханоўская ўзяла ўдзел у пленарнай сесіі, сустрэлася на палях – з прэм’ерам Партугаліі, прэзідэнтам Фінляндыі, прэм’ерам Нідэрландаў, генеральным сакратаром Рады Еўропы, міністаркай замежных справаў Ісландыі, прэзідэнтам Міжнароднай канферэнцыі НДА пры Радзе Еўропы.  Падчас агульнай дыскусіі прадстаўнікоў дзяржаваў прэм’ер Люксембургу і міністар замежных справаў Іспаніі прывіталі Святлану Ціханоўскую, і яе […]
    18 мая, 2023

    «Мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі у Раду Еўропы» – Ціханоўская з саміту ПАРЕ

    «Упершыню Беларусь мае свой голас у Радзе Еўропы. Тут і цяпер мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі у Раду Еўропы. Гэта зойме шмат часу. Каб атрымаць паўнацэннае сяброўства, нам трэба вярнуць у Беларусь дэмакратыю, адмяніць смяротнае пакаранне, правесці рэформу заканадаўства.  Сяброўства ў Радзе Еўропы дасць беларусам доступ да міжнародных прававых механізмаў. Беларусы змогуць абараніць […]
    18 мая, 2023

    Святлана Ціханоўская і генсек Рады Еўропы абмеркавалі сумесную працу дэмсілаў з Радай Еўропы і трыбунал для Лукашэнкі

    На сустрэчы абмеркавалі наступныя крокі па ўключэнні дэмакратычнай супольнасці Беларусі ў Раду Еўропы і яе асобныя праграмы. У чэрвені запланаваная наступная сустрэча Кантактнай групы. У яе межах ужо быў рэалізаваны праект у падтрымку незалежных журналістаў. У бліжэйшы час адбудуцца мерапрыемствы для беларускіх юрыстаў, адвакатаў і моладзі. Праца Кантактнай групы будзе пашырацца. У выніковай дэкларацыі саміту згадваецца […]
    17 мая, 2023

    Дапамога бізнесу і ІТ, экспарт калійных ўгнаенняў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Партугаліі Антоніу Коштам

    Яны абмеркавалі ўмовы працы для беларускага бізнесу і прадстаўнікоў IT-сектару, які рэлакаваўся ў Партугалію. Дамовіліся восенню правесці сустрэчу з прадстаўнікамі гэтых кампаніяў, каб абмеркаваць і палепшыць умовы іх працы. Асноўнай тэмай размовы былі калійныя ўгнаенні і іх экспарт у трэція краіны. Ціханоўская падкрэсліла, што нельга змякчаць санкцыі ў дачыненні да калійных угнаенняў з Беларусі, бо […]
    17 мая, 2023

    ​Дапамога беларускім уцекачам, трыбунал для Лукашэнкі, абарона ад паглынання Расіяй. Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком ПАРЕ

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Ціні Коксам падчас саміту ў Рэйк’явіку. Ён запрасіў Ціханоўскую выступіць на пленарнай сесіі ПАРЕ ў чэрвені. Там будзе прэзентавацца даклад па сітуацыі з беларускімі ўцекачамі. У дакуменце гаворыцца, што ад 200 тысячаў да 500 тысячаў чалавек выехалі з Беларусі пасля 2020 года і пакутуюць ад рознага […]
    17 мая, 2023

    Як прайшоў першы дзень саміту ў Рэйк’явіку

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці саміту Рады Еўропы, які праходзіць у Рэйк’явіку. Факт прысутнасці Ціханоўскай на саміце – сведчанне таго, што Рада Еўропы прызнае дэмакратычныя сілы законнымі прадстаўнікамі краіны. Яна мела размовы ў кулуарах з прэзідэнтам Чэхіі Петрам Паўлам, кіраўніком Еўрапейскай Рады Шарлем Мішэлем, прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мэлані, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, кіраўніком Літвы Гітанасам […]
    17 мая, 2023

    Праект пашпарта новай Беларусі, палітвязняў, адносіны з палком Каліноўскага і Украінай. Вялікае інтэрв’ю Святланы Ціханоўякай для Zerkalo_io

    – Да якіх сцэнароў рыхтуюцца дэмакратычныя сілы? «Ці захопяць уладу сілавікі? Магчыма. Можа быць, там расійскія прыйдуць і захопяць уладу. Але толькі ад беларусаў будзе залежаць, як мы на гэта адрэагуем. Ціханоўская адна не зможа ўсё зрабіць. Кожны для сябе павінен будзе прыняць рашэнне: нясе ён адказнасць за сваю краіну, за будучыню ці не. Гатовы […]
    17 мая, 2023

    «Я хацела б, каб Беларусь стала часткай Рады Еўропы». Выступ Святланы Ціханоўскай на пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПАРЕ ў Рэйк’явіку, 2023

    Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў саміце Рады Еўропы, які зараз праходзіць у сталіцы Ісландыі Рэйк’явіку. Тэкст выступу:  «Прэзідэнт Кокс, Спадарыня прэм'ер-міністарка, Спадарыня міністарка, Паважаныя чальцы Пастаяннага камітэта Дарагія сябры, Сёння я паспрабую перадаць вам вельмі простае пасланне ад беларусаў: будзьце голасам тых, хто зараз не можа гаварыць. На мінулым тыдні я размаўляла з адной беларускай. Рэжым […]
    16 мая, 2023

    ​Святлана Ціханоўская прыбыла ў Рэйк’явік для ўдзелу ў саміце Рады Еўропы 16-17 траўня

    Беларусь не з’яўляецца чальцом гэтай арганізацыі, але кіраўніцтва Рады Еўропы вырашыла зрабіць выключэнне і запрасіць Ціханоўскую як адмысловую госцю. Многія называюць гэта галоўнай сустрэчай Рады Еўропы дзесяцігоддзя. Апошні саміт адбываўся ў 2005 годзе ў Варшаве. Плануецца ўдзел кіраўнікоў ці прадстаўнікоў 46 дзяржаваў, у тым ліку Эмануэля Макрона, Олафа Шольца, Рышы Сунака, Уладзіміра Зяленскага, кіраўнікоў Еўрасаюза […]
    16 мая, 2023

    Ціханоўская сустрэлася са спікерам Дацкага парламента, дэпутатамі па замежных справах

    Учора, 15 траўня, адбыўся кароткі візіт Святланы Ціханоўскай у Данію. Там яна сустрэлася з кіраўніцтвам парламента, дэпутаткай Брытанскага парламента і былой прэм’еркай Ліз Трас, а таксама выступіла на Капенгагенскім Саміце за дэмакратыю і дала інтэрвію міжнародным медыя. Падчас сустрэчы з парламентарамі абмеркавалі падтрымку Беларусі. Данія працягвае падтрымліваць беларускіх праваабаронцаў праз Міжнародную платформу збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, […]
    16 мая, 2023

    Ціханоўская ў Капенгагене выступіла на тэму ядзернай зброі ў Беларусі

    Сёння Святлана Ціханоўская наведала Капенгагенскі Саміт дэмакратыі, дзе выступіла на галоўнай пляцоўцы на тэму сітуацыі ў Беларусі і геапалітычных рызыкаў размяшчэння ядзернай зброі, а таксама сітуацыі з палітвязнямі. Яна заклікала свет да рашучасці ў супрацьстаянні размяшчэнню ядзернай зброі і выпрацоўцы стратэгіі вырашэння беларускага крызісу. Святлана Ціханоўская абазначыла, што лёс Беларусі і Украіны цесна звязаны, бо […]
    15 мая, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння роўна год як загінуў камандзір роты палка Каліноўскага Павел «Волат» Суслаў»

    Святлана Ціханоўская: «Сёння роўна год як загінуў камандзір роты палка Каліноўскага Павел «Волат» Суслаў. Адзначаць такія даты вельмі балюча – але гэта дата памяці. Мы павінны памятаць і шанаваць нашых герояў. І Павел Суслаў, безумоўна, герой. Я паглядзела відэа, якое зрабілі пабрацімы Паўла і ведаю людзей, якія ваявалі побач з ім. Усе яны расказвалі, што […]
    15 мая, 2023

    Святлана Ціханоўская выступіла на круглым стале «Дэмакратыя, годная будучыні», які праходзіць у межах Саміту Рады Еўропы

    «Паважанае спадарства, Паважаныя чальцы Парламенцкай Асамблеі Дарагія сябры, студэнты, Для мяне вялікі гонар выступіць з асноўным дакладам на гэтым круглым стале, і я шкадую, што не магу прысутнічаць сёння асабіста. Барацьба за дэмакратыю мае патрэбу ў сваіх чэмпіёнах — тых, хто прысвячае ёй сваё жыццё і ставіць на карту сваю свабоду ў імя яе. Адзін з […]
    15 мая, 2023

    Што рабіць беларусам і беларускам у Дзень салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня?

    Мы мусім паказаць, што нам не ўсё роўна. 21 траўня, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі, усе беларусы і беларускі павінны гучна нагадаць пра палітвязняў у Беларусі ўсяму свету. Так, каб інфармацыя пра гэта дайшла да саміх палітвязняў, беларусаў у краіне і ўсёй сусветнай супольнасці. Каманда Офіса падрыхтавала некалькі варыянтаў таго, як кожны беларус і беларуска […]
    15 мая, 2023

    Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага

    Учора Святлана Ціханоўская разам з паплечніцамі па жаночым трыа – Веранікай Цапкалай і Таццянай Хоміч (якая прадстаўляла палітзняволеную сястру Марыю Калеснікаву) узяла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага. Летась яны атрымалі гэту прэмію, а сёлета – Уладзімір Зяленскі і народ Украіны. Гэта адна з самых прэстыжных палітычных узнагарод у свеце. Напярэдадні Святлана Ціханоўская паўдзельнічала […]
    15 мая, 2023

    Валер Кавалеўскі: «Заклікаю кожнага з вас дбаць пра палітзняволеных не толькі 21 траўня, але і кожны дзень»

    Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі звярнуўся да беларусаў з нагоды Дня салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі: «Адна з маіх галоўных задач у Вашынгтоне – расказаць пра сітуацыю ў Беларусі, мабілізаваць намаганні міжнароднай супольнасці, дзеля таго, каб не дазволіць Лукашэнку «перагарнуць старонку» і нармалізаваць тое, што адбываецца сёння ў нашай краіне.  Нам трэба працягваць працу […]
    12 мая, 2023

    Толькі адну касту не закранулі масавыя звальненні. Вы лёгка адгадаеце якую

    Святлана Ціханоўская: «Нядаўна мне напісаў беларус з Мінска: «У мяне на заводзе людзям упісваюць вялікія выходныя, прымушаюць браць адпачынкі за свой кошт і пераводзяць на «частковую эканомію энергіі і рэсурсаў». Усё з-за недахопу грошай». Ведаеце, гэтая гісторыя не адзінкавая. Ледзьве не на кожным прадпрыемстве сумная сітуацыя. Бо зараз у Беларусі няма незалежных прафсаюзаў – ёсць […]
    12 мая, 2023

    Падтрымайце зборы для палітвязняў, якія арганізавалі беларускія актывісткі і актывісты

    Святлана Ціханоўская: «Толькі паводле звестак «Вясны» колькасць палітвязняў у Беларусі складае амаль 1500 чалавек. З падзеяў 2020 года ўжо як мінімум 728 чалавек выйшлі на волю пасля свайго палітычнага прысуду. Дагэтуль тысячы беларусаў адбываюць «хімію». Шмат хто адмаўляецца ад статусу палітвязня, абгрунтавана асцерагаючыся ціску ў турмах. Беларусаў, якія прайшлі праз палітычныя прысуды столькі, колькі жыве […]
    12 мая, 2023

    Выступ Святланы Ціханоўскай на 5-м форуме «Наша будучыня» ў Варшаве, 2023

    ​«Дарагія сябры, Дазвольце мне павітаць арганізатараў і ўдзельнікаў 5-га форуму «Наша будучыня». Для мяне вялікі гонар выступаць перад бліскучымі розумамі новага пакалення, якія падаюць надзею для будучыні Еўропы. Несумненна, кутным каменем гэтай будучыні стане дэмакратыя. Мой суайчыннік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі пісаў, што сапраўдная дэмакратыя каштоўная тым, што яна заахвочвае адказнасць, мараль і […]
    12 мая, 2023

    ​«Гэта прысуд усім беларусам, якія мараць пра сапраўдную беларускую Беларусь»

    Святлана Ціханоўская: «Сёння Паўлу Белавусу вынеслі прысуд – 13 гадоў зняволення. Людзі, якія ахвотна прымуць страту незалежнасці і далучэнне Беларусі да Расіі, вынеслі прысуд чалавеку, для якога Беларусь перадусім. Павел Белавус больш за 10 гадоў развіваў праекты ў сферы беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.  Гэта прысуд не толькі Паўлу – гэта прысуд усім беларусам, якія […]
    11 мая, 2023

    ​13-14 траўня Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага ў Аахене

    Сёлета ўзнагароду атрымаў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і народ Украіны. Летась прэмію атрымалі Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава. Учора Святлана Ціханoўская запісала відэа, дзе павіншавала Уладзіміра Зяленскага і народ Украіны з атрыманнем прэміі: «Мае шчырыя віншаванні Прэзідэнту Зяленскаму і народу Украіны з прысуджэннем прэміі Карла Вялікага. Давайце разам выганім дыктатараў у мінулае і […]
    11 мая, 2023

    «Адразу пасля святкавання беларусам трэба не дапусціць прыходу іншага дыктатара ці расійскага стаўленіка, і захаваць незалежнасць»

    Святлана Ціханоўская: «Ведаеце, за 28 гадоў у многіх беларусаў у галаве хоць раз праскоквала думка: а што будзе, калі Лукашэнка ўсё? І, вядома, на розум адразу прыходзіць думка пра шампанскае і свята для ўсёй краіны. Але, насамрэч, адразу пасля святкавання для нашай краіны надыдзе цяжкі час. Калі ўсёй нацыі трэба будзе сур'ёзна напружыцца, каб пачаць […]
    10 мая, 2023

    «Ізраіль не мае ілюзіяў датычна рэжыму Лукашэнкі». Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадаркай Ізраіля

    Амбасадарка Ізраіля ў Літве Хадас Вітэнберг-Сільверстайн сёння наведала Офіс Святланы Ціханоўскай. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, пагрозу размяшчэння ядзернай зброі, беларуска-ізраільскія культурныя сувязі і супрацу Ізраіля з дэмакратычнай Беларуссю. Амбасадарка распавяла пра тое, што ўжо робіцца Ізраілем у сферы беларуска-ізраільскай культуры, у т.л. пераклады кніг і іншае. «Мы адчуваем падтрымку і разуменне […]
    10 мая, 2023

    Святлана Ціханоўская павіншавала Уладзіміра Зяленскага і народ Украіны з атрыманнем прэміі Карла Вялікага 2023

    Відэазварот Святланы Ціханоўскай можна паглядзець па спасылцы. Тэкст звароту: «Дарагія сябры, У мінулым годзе мне выпаў вялікі гонар – атрымаць прэмію Карла Вялікага ад імя ўсіх беларусаў, якія хочуць мірнага і свабоднага жыцця. Я вельмі радая, што сёлета прэмія Карла Вялікага прысуджаецца Прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму і народу Украіны. Прэзідэнт Зяленскі праявіў выключную адвагу і сваім […]
    10 мая, 2023

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў пятніцу

    Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і дарадцай Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZYkcuGvrTsuHNSArgvz0ie-33If9ltnlcON Размова пройдзе ў пятніцу, 12 траўня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць […]
    10 мая, 2023