На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай будзе ўдзельнічаць кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько. Вы можаце спытаць пра беларуска-ўкраінскія адносіны і перспектывы іх развіцця.
Размовы пройдуць у чацвер, 23 лістапада, з 14:00 да 16:00 па Мінску. Гэтыя размовы праходзяць анлайн, таму да іх можна далучыцца з любой часткі свету.
Каб трапіць на размову са Святланай і Генадзем, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZMlf-murzIoG9Y0N6gLzHQoa_nUq-8Z8hN9#/registration.