• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Партугаліі створана група «За дэмакратычную Беларусь»

    13 лістапада, 2023

    13-15 лістапада беларуская лідарка знаходзіцца ў Лісабоне, дзе прыме ўдзел у Web-Summit. Сёння Святлана Ціханоўская выступіла ў партугальскім Парламенце. Падчас прамовы было абвешчана пра стварэнне групы сяброў Беларусі. Такія групы ўжо існуюць у 23 краінах свету – у тым ліку не толькі ў краінах Еўрасаюза, а таксама ў Нарвегіі, ЗША, Вялікабрытаніі і Украіне.

    У сваёй прамове беларуская лідарка акрэсліла шэраг дадатковых напрамкаў, якія вартыя больш актыўнай сумеснай працы. У прыватнасці, гаворка ішла пра падтрымку пашпартоў новай Беларусі, дапамогу палітзняволеным і іх рэабілітацыю пасля вызвалення.

    «Мы спадзяемся, што Партугалія дапаможа выйсці нам на кантакт з партугаламоўнымі краінамі. Яны граюць вялікую ролю ў свеце, іх пазіцыя па многіх пытаннях вельмі важная. І мы разлічваем на тое, што знойдзем з імі агульную мову», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны