Рада Еўропы запускае план дзеянняў па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці на 2023 год
Кантактная група ў Радзе Еўропы па Беларусі была створаная рашэннем Камітэта Міністраў РЕ 7 верасня 2022 года. У склад групы ўваходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама прадстаўнікі Рады Еўропы. Першая сустрэча кантактнай групы адбылася 7 лістапада, а другая – 25 студзеня ў Страсбургу. 1 лютага на пасяджэнні Камітэта Міністраў РЕ Святлана […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZAqcuGrrzMqHtJYMwcmdcOXMhH7-LojJsp7. Размова пачнецца ў пятніцу, 3 лютага, ў 18:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на […]
Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага»
Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Ён аддаў сваё жыццё за тое, каб беларусы маглі мець самастойную дзяржаву, самі вырашаць свой лёс, з кім сябраваць і як жыць. Але не Каліноўскі пачынаў гэтую барацьбу – ён працягваў тое, што рабілі да яго іншыя выбітныя беларусы. І хоць Беларусь у 1991 годзе атрымала незалежнасць, гэтая […]
Святлана Ціханоўская – пра новы «суд» над Сяргеем Ціханоўскім
«Адно з самых злосных парушэнняў у турмах рэжыму – гэта не падпарадкоўвацца, не баяцца, не ператварацца ў шэрасць, не хавацца за спінамі іншых. За гэта рэжым прызначыў майму мужу Сяргею чарговы «суд». Магчыма, яны праўда лічаць, што змогуць такім чынам утаймаваць яго і зрабіць падобным на сябе. Ну дык я адразу скажу – гэтага не […]
ЗША прызначаць спецпасланніка па Беларусі: Святлана Ціханоўская сустрэлася з памочніцай дзяржсакратара ЗША Робін Даніген
Сустрэча адбылася 30 студзеня ў Вільні ў Офісе Святланы Ціханоўскай. Удзел у сустрэчы таксама бралі прадстаўнік па міжнародных адносінах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце і міжнародная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама супрацоўнікі дыпламатычнай місіі ЗША. Святланы Ціханоўская распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, умовы ў турмах, апошнія суды, пераслед журналістаў і актывістаў. Таксама яна падзялілася бачаннем на тэму […]
Грамадска-адукацыйны праект «Справа Выбару» падрыхтаваў адукацыйны курс на тэму выбараў, дэмакратыі і правоў чалавека
Што такое парламенцкая ці прэзідэнцкая рэспубліка? У чым іх плюсы і мінусы? Чым адрозніваецца прапарцыйная сістэма ад мажарытарнай? Мэта гэтага курса – расказаць пра выбары і дэмакратыю простай і зразумелай мовай, патлумачыць базавыя прынцыпы дэмакратыі на падставе тэорыі і прыкладаў з рэальнага жыцця. Кожны з пяці модуляў складаецца з відэа-лекцыі, інтэрв’ю з цікавым суразмоўцам, кейс-стадзі […]
Святлана Ціханоўская: «Сёння ўжо трэці свой дзень нараджэння Эдуард Бабарыка сустракае ў СІЗА на Валадарскага»
Святлана Ціханоўская: «Сёння ўжо трэці свой дзень нараджэння Эдуард Бабарыка сустракае ў СІЗА на Валадарскага. Ведаеце, для мяне надуманая справа Эдуарда добра адлюстроўвае сутнасць рэпрэсіўнай машыны ў Беларусі. Эдуарда амаль 1000 дзён трымаюць у закладніках проста таму, што ён сын свайго бацькі. За тое, што ён падтрымаў свайго бацьку ў законным праве абірацца на дзяржаўную […]
Як патлумачыць дзіцяці каштоўнасць беларускай мовы і вывучыць яе самому?
У гэтым відэа прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык і дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка зноў разважаюць пра беларускую мову. Франак Вячорка расказвае, як бацькі з дзяцінства пасялілі ў «беларускамоўны цяплічны асяродак», і ён ні разу пра гэта не пашкадаваў. А Аліна Коўшык распавядае, як пасля нараджэння сына вырашыла, што будзе размаўляць […]
Анатоль Лябедзька – пра сваю міжпарламенцкую працу ў Польшчы на карысць Беларусі
– Як сустрэча з маршалкам Сейма Польшчы і паседжанне камітэта па замежных справах цягам дзвюх гадзінаў паўплывае на беларусаў? – Што для беларусаў значыць рэзалюцыя Сейма па Беларусі? – Чым дапаможа група стратэгічнага планавання? – У чым сувязь польскай перадвыбарчай кампаніі і Беларусі? Пра гэта і іншае расказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і […]
Святлана Ціханоўская: «Сёння стала вядома, што ва Украіне на вайне загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў»
Святлана Ціханоўская: «Сёння стала вядома, што ва Украіне на вайне загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў. Ён быў сапраўды выбітным беларусам, які абараняў Беларусь – і дзяржава «ўзнагародзіла» яго за гэта статусам палітзняволенага яшчэ ў 2010 годзе. Ён цалкам адбыў свой тэрмін у адной з найгоршых турмаў Беларусі – івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы». Эдуард выйшаў на […]
Палегчыць атрыманне візаў і ВНЖ, падтрымаць беларускія ініцыятывы: дарадца Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр выступіла ў камітэце ПАРЕ
Камітэт ПАРЕ па міграцыі, уцекачах і перамешчаных асобах прызначыў спецыяльнага дакладчыка Поля Галеса для падрыхтоўкі даклада на тэму «Вырашэнне дакладных праблемаў, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні». Такі даклад – гэта шанец даследаваць рэальнае становішча беларусаў у выгнанні, а таксама адрасаваць рэкамендацыі краінам-удзельніцам Рады Еўропы (у тым ліку тым, якія не ўваходзяць у склад Еўрасаюза). Паводле […]
Святлана Ціханоўская выступіла перад Парламентам, сустрэлася са спікерам, акадэмічнай супольнасцю і беларусамі Харватыі
Святлана Ціханоўская падзякавала спікеру Парламента Гордану Яндраковічу за непрызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам і распавяла пра апошнія суды над рэйкавымі партызанамі, журналістамі TUT.by, а таксама пра завочныя суды над Каардынацыйнай Радай і спартоўцамі. На сустрэчы з Камітэтам па замежных справах Парламента Харватыі Святлана Ціханоўская папрасіла дэпутатаў браць патранаж над палітвязнямі, арганізаваць стажыроўкі для маладых беларусаў у Парламенце, правесці экспертызу законаў […]
Рэабілітацыя для палітвязняў і іх сем’яў, падтрымка беларускай дыяспары. Вынікі першага працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Харватыю
Сёння Святлана Ціханоўская наведвае Заграб па запрашэнні прэм’ер-міністра Харватыі Андрэя Плянковіча. Гэта першы афіцыйны візіт беларускай лідаркі ў Харватыю. У межах аднадзённага візіту яна правяла сустрэчы з прадстаўнікамі харвацкага ўрада і Парламента і выступіла ва ўніверсітэце. Таксама Ціханоўская ўсклала вянок ад імя беларускага народа да вечнага агню на «мануменце Радзіме» ў памяць пра герояў, якія […]
Святлана Ціханоўская: «У гэты дзень 33 гады таму беларуская мова набыла статус дзяржаўнай»
Святлана Ціханоўская: «У гэты дзень 33 гады таму беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. Гэта здарылася нават да разбурэння савецкай імперыі і было значным крокам да нашай незалежнасці. Усе законы, кодэксы і дзяржаўны дакументазварот вяліся па-беларуску. У школах не толькі гісторыю Беларусі, але і матэматыку, і фізіку з хіміяй выкладалі на ёй. І больш за 85% […]
Святлана Ціханоўская – адноўленай Каардынацыйнай Радзе: «На вас вялікая адказнасць»
Сёння Святлана Ціханоўская прывітала адноўленную Каардынацыйную Раду, якая абрала новы склад і ў хуткім часе прыступіць да працы. «Дарагія сябры, У жніўні 2020 года мы стварылі Каардынацыйную Раду пасля таго, як былі скрадзеныя выбары і пачаліся пратэсты па ўсёй краіне. Тады мы лічылі, што Каардынацыйная рада стане пляцоўкай для арганізацыі перамоваў па мірнай перадачы ўлады. […]
Да якой менавіта вайны не рыхтуецца Беларусь?
Святлана Ціханоўская: «Вы бачылі бюджэт Беларусі на 2023 год? На Мінабароны выдзяляюць 2,7 млрд рублёў, на МУС – яшчэ амаль 1,5 мільярды. Агулам на сілавыя структуры, суды і праваахоўную дзейнасць выдаткуюць 6,8 мільярдаў рублёў. Проста параўнайце гэтую лічбу з бюджэтам на міністэрства ЖКГ – 6,7 мільёнаў рублёў. Няцяжка палічыць, што розніца фактычна ў тысячу разоў. […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на прэс-брыфінгу з міністрам замежных справаў Харватыі Горданам Грліч-Радманам у Заграбе
«Я ўдзячная міністру Грліч-Радману за сённяшнюю сустрэчу і за цёплы прыём у Харватыі. Я ўжо падзякавала міністру за актыўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў межах Еўрапейскага Саюза, Рады Еўропы і АБСЕ. Я таксама падзякавала яму за тую падтрымку, якую Харватыя аказвае Украіне. Падтрымка Харватыі надзвычай важная для нашых краінаў, і я радая, што Харватыя займае актыўную […]
26-27 студзеня адбудзецца першы візіт Святланы Ціханоўскай у Харватыю
Святлана Ціханоўская сустрэнецца з міністрам замежных справаў Горданам Грліч-Радманам, прэм'ер-міністрам Андрэем Плянковічам, спікерам парламента Горданам Яндраковічам і кіраўніком Камітэта па замежных справах Парламента Харватыі. Таксама Ціханоўская прыме ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да манумента Радзіме і выступіць у Харвацкім акадэмічным саюзе. На сустрэчах будуць абмяркоўваць палітычную падтрымку Харватыяй дэмакратычнай Беларусі ў Еўрапейскім саюзе, у Радзе Еўропы і […]
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка абмяркоўвалі стварэнне міжнароднай кааліцыі «За свабодную і дэмакратычную Беларусь» з міністрам замежных справаў Польшчы
Сёння адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі з міністрам замежных справаў Збігневам Раў у міністэрстве замежных справаў Польшчы. Ціханоўская прапанавала міністру стварыць міжнародную кааліцыю ў падтрымку дэмакратычнай і незалежнай Беларусі і выпрацаваць практычную стратэгію па вырашэнні беларускага крызісу і абароне беларускай незалежнасці. Таксама Святлана Ціханоўская і Павел Латушка прапанавалі […]
Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Алесь Аляхновіч і Франак Вячорка абмеркавалі з міністаркай фінансаў Польшчы праблемы беларускага бізнесу
Разам з Святланай Ціханоўскай з беларускага боку на сустрэчы прысутнічалі намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка, эканамічны дарадца Ціханоўскай Алесь Аляхновіч і старэйшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. Святланай Ціханоўская падзякавала міністарцы Магдалене Жэчкоўскай за падтрымку беларускага бізнесу, і адзначыла важнасць пашырэння такіх праектаў як Polish Business Harbour, які даў шэрагу кампаній і спецыялістам ІТ-сектара, […]
Адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Аліны Коўшык і Франака Вячорка з міністрам адукацыі Польшчы Пшэмыславам Чарнекам
Святлана Ціханоўская падзякавала за тое, што Польшча прызнае беларускія дыпломы, нягледзячы на дэнансацыю дамовы рэжымам. Аліна Коўшык распавяла пра колькасць беларускіх школьнікаў у Польшчы – сёння гэта 26 тысячаў вучняў. Абмеркавалі магчымасць арганізацыйнай і фінансавай дапамогі для стварэння сетак беларускіх школаў выхаднога дня з дадатковым беларускім кампанентам (мова, культура, гісторыя, геаграфія) для дзяцей вымушаных беларускіх […]
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці выставы, прысвечанай Анджэю Пачобуту, у польскім Сейме
Удзел у мерапрыемстве ўзялі дэпутаты польскага Парламента, прадстаўнікі ўраду, тэлеканала Белсат, незалежных медыяў і беларускіх НДА, якія працуюць у Польшчы. Тэкст выступу Святланы Ціханоўскай: «Дарагія сябры, Дзякуй за арганізацыю гэтай выставы. Народы Беларусі і Польшчы аб’ядноўвае супольная гісторыя, культура, а таксама супольныя героі. Сярод такіх герояў – Кастусь Каліноўскі, Тадэвуш Касцюшка, Адам Міцкевіч і Уладзіслаў […]
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся са спікерам польскага Сейма
Гэта трэцяя сустрэча маршалка польскага Сейма Эльжбеты Вітэк са Святланай Ціханоўскай. Разам з Ціханоўскай у сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка, Аліна Коўшык, Валер Кавалеўскі, Аляксандр Азараў, старэйшы дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька. Спікерка запэўніла Ціханоўскую ў адназначнай падтрымцы дэмакратычнага руху Беларусі. Паводле спікеркі, Польшча зацікаўленая бачыць […]
«Наладжвайце кантакты з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэмакратычных партыяў і грамадзянскай супольнасцю». Выступ Святланы Ціханоўскай у польскім Сейме
Ад беларускага боку ўзялі ўдзел прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, дэмакратычных палітычных партыяў, грамадзянскай супольнасці і медыяў. Ад польскага боку ўдзел бралі чальцы Камітэта па замежных справах, а таксама прадстаўнікі арганізацыяў і інстытуцыяў Польшчы, якія працуюць з Беларуссю. Тэкст выступу Святланы Ціханоўскай: «Шаноўныя польскія дэпутаты, Дарагія беларусы, Вялікі дзякуй за запрашэнне выступіць сёння перад вамі ад […]
Святлана Ціханоўская – беларусам, якія разглядаюць вяртанне ў Беларусь: «Паклапаціцеся пра сваю бяспеку»
«Жаданне рэжыму вярнуць у краіну людзей зразумелае. Лічбы, якія называе Лукашэнка («паўтары-дзве тысячы чалавек»), сур'ёзна заніжаныя, бо насамрэч Беларусь вымушана пакінулі сотні тысячаў людзей. Гэта спецыялісты самых розных сфераў, без якіх эканоміка не можа нармальна функцыянаваць. Сёння дэфіцыт працоўных рук у краіне – гэта прыкладна 100 тысячаў чалавек. Беларусы ведаюць: мы зможам вярнуцца дадому тады, калі […]
Вольга Гарбунова: «Выпусціце гэтых людзей – і пакажыце, што вы на самой справе гатовыя «зрабіць крок насустрач»
Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вольга Гарбунова пракаментавала заяву рэжыму пра стварэнне камісіі для працы з грамадзянамі, якія хочуць вярнуцца з-за мяжы, і прапанавала вызваліць найбольш уразлівую групу палітвязняў: «Сёння мы бачым, што рэжым нібыта гатовы прабачаць «тых, хто памыліўся». Варта нагадаць, як сотні людзей напісалі лісты на памілаванне – а гэта […]
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з міністрам унутраных справаў Польшчы Марыюшам Каміньскім
Удзел у сустрэчы браў таксама віцэ-міністр Польшчы Барташ Градзецкі, а з беларускага боку – намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і прадстаўнік па міжнародных справах Валер Кавалеўскі і прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык. Абмяркоўвалі наступныя пытанні: спрашчэнне легалізацыі і міграцыйных працэдураў для […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтамі Польшчы і Літвы ў Варшаве
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Сустрэча адбылася ў Варшаве пасля ўрачыстай цырымоніі да гадавіны паўстання Кастуся Каліноўскага 1863 года. Абмеркавалі ролю нацыянальнай ідэнтычнасці. Святлана Ціханоўская распавяла, наколькі важная асоба Каліноўскага для беларусаў і беларускай гісторыі. Таксама абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і спосабы дапамогі беларускім актывістам і рэпрэсаваным.
23-25 студзеня Святлана Ціханоўская наведае Варшаву з працоўным візітам
Святлана Ціханоўская правядзе працоўную сустрэчу з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, на якой будзе абмеркавана: сітуацыя з палітвязнямі, магчымы ўдзел войскаў Беларусі ў вайне, магчымасці ціску на рэжым. Запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі польскага ўраду: міністрам унутраных справаў, міністрам замежных справаў, міністрам фінансаў, міністрам адукацыі і са спікерам парламента. У праграме візіту – выступ у Камітэце па замежных […]