• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Для нас еўрапейская будучыня – гэта неабходнасць, а не проста варыянт»

    25 лістапада, 2023

    Беларуская лідарка ўзяла ўдзел у З’ездзе нямецкай партыі Зялёных у Карлсруэ разам з віцэ-канцлерам Германіі Робертам Хабэкам і міністаркай замежных справаў Германіі Аналенай Бэрбак. Мерапрыемства сабрала каля 2 тысяч чалавек.

    Падчас сваёй прамовы Святлана Ціханоўская падзякавала нямецкім палітыкам за апякунства над беларускімі палітвязнямі – такіх у партыі Зялёных больш за 50. Таксама яна выказала спадзяванне, што прынятая два тыдні таму рэзалюцыя па Беларусі ў Бундэстагу спросціць працэдуру легалізацыі беларусаў у Германіі.

    Беларуская лідарка звярнулася да ўдзельнікаў З’езду:

    «Дапамажыце нам не толькі наблізіць змены ў краіне, але і падрыхтавацца да іх. Я прыйшла сюды з некалькімі практычнымі просьбамі:

    – Падтрымлівайце еўрапейскія памкненні беларусаў.
    – Працягвайце дапамагаць палітвязням, рэпрэсаваным, а таксама СМІ і грамадзянскай супольнасці.
    – Паспрыяйце прыцягненню рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за ўсе здзейсненыя злачынствы.
    – Дапамажыце Украіне выйграць вайну, бо яе перамога будзе канчатковай паразай Пуціна і Лукашэнкі.

    Разам мы зможам пабудаваць Еўропу, якая будзе больш трывалай, устойлівай і аб’яднанай, чым калі-небудзь раней».

    Апошнія навіны