• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Сапраўдныя злачынцы – не актывісты ў выгнанні, а тыя, хто працягваюць ператвараць Беларусь у турму»

    28 лістапада, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Сёння па Беларусі прайшла чарговая хваля масавых ператрусаў і арыштаў маёмасці. Сілавікі прыходзілі і працягваюць прыходзіць да прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады, Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Народнага Антыкрызіснага Упраўлення і да членаў іх сем’яў, а таксама да блізкіх прадстаўнікоў іншых дэмакратычных структур. Гэта адна з самых маштабных і варварскіх атак рэжыму з 2021 года.

    Рэжым вядзе сапраўднае паляванне на беларусаў, якія кожны дзень працуюць дзеля пераменаў у краіне, і запалохвае іх сваякоў. Але тады, паводле логікі рэжыму, у Беларусі кожны трэці – тэрарыст і злачынец. Лукашэнка працягвае ціснуць на ўсіх нас за тое, што, нават знаходзячыся ў выгнанні, мы ўсё роўна працягваем працу. Нас называюць тэрарыстамі, выстаўляюць пагрозай для грамадства, бяруць у закладнікі нашых блізкіх. Але сапраўдныя злачынцы – зусім не актывісты ў выгнанні, а тыя, хто працягваюць ператвараць Беларусь у турму. Тыя, хто сілай знішчаюць любое іншадумства. Таму я прашу вас паклапаціцца аб сваёй бяспецы і бяспецы блізкіх. Людзі – наша галоўная каштоўнасць.

    Патэлефануйце і паспрабуйце супакоіць сваякоў, удакладніць, ці патрэбна ім дапамога. Праверце, ці можаце вы хоць чымсьці дапамагчы тым, хто ўжо патрапіў у бяду, ці баіцца патрапіць. Разам куды лягчэй перамагчы паніку і знайсці шляхі вырашэння праблем. Калі ласка, не забывайце і аб тых, хто ўжо апынуўся за кратамі, і іх сваяках. Мае дарагія, мы павінны трымацца разам і працягваць працу, каб пакласці канец гэтаму прававому бязмежжу і прыцягнуць усіх вінаватых да адказнасці».

    Апошнія навіны