• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала Кангрэс ЗША падтрымаць праект новага беларускага пашпарту і далучыць нашую краіну да плана эканамічнага аднаўлення

    05 снежня, 2023

    Прама зараз у Падкамітэце па Еўропе Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША праходзяць слуханні па Беларусі, на якіх з прамовай выступіла беларуская лідарка.

    Падчас выступу Ціханоўская агучыла шэраг практычных прапановаў Кангрэсу ЗША для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі:

    1. Прызначыць спецпасланніка ЗША для працы з дэмакратычнай Беларуссю.

    2. Падтрымліваць беларусаў і дапамагаць сем’ям рэпрэсаваных. А таксама ўхваліць рашэнне аб прадастаўленні статусу часовай абароны для беларусаў у ЗША.

    3. Дадаць Беларусь у план эканамічнага аднаўлення – і пашырыць праект, які пакуль што тычыцца толькі Украіны і Малдовы.

    4. Падтрымаць праект новага беларускага нацыянальнага пашпарту, які рыхтуецца да запуску ў 2024 годзе.

    5. Прыцягнуць Лукашэнку і яго памагатых да адказнасці праз міжнарожныя суды.

    6. Прызнаць пагадненні, падпісаныя дыктатарам Лукашэнка з Расіяй, несапраўднымі. І ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі за незаконныя спробы ўзяць Беларусь пад кантроль.

    Апошнія навіны