Падчас сустрэчы беларуская лідарка і мэр Рыгі Вілніс Кірсіс абмеркавалі арганізацыю супольных культурных мерапрыемстваў і выставаў у розных музеях горада, каб прыцягнуць увагу латвійцаў да сітуацыі ў Беларусі. Адным з вынікаў супрацоўніцтва беларусаў Латвіі, дэмакратычных сілаў і кіраўніцтва горада стала рашэнне аб наданні скверу ў Рызе імя Францішка Скарыны.
Таксама беларуская лідарка наведала Нацыянальную бібліятэку, дзе ёй паказалі рэдкі асобнік статуту ВКЛ. Святлана Ціханоўская перадала бібліятэцы кнігу Уладзіміра Арлова «Беларусь», якая будзе выстаўлена ў цэнтральнай зале, і яшчэ некалькі кніг беларускіх аўтараў.