• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падтрымка беларусаў і новага пашпарту, адказнасць рэжыму: Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Латвіі

    29 лістапада, 2023

    Падчас сустрэчы беларуская лідарка распавяла прэзідэнту Латвіі Эдгарсу Рынкевічсу пра масавыя ператрусы, якія адбыліся ў Беларусі ў дамах блізкіх прадстаўнікоў Офіса, Кабінета, Каардынацыйнай Рады, НАУ і Народных амбасадаў. Таксама Ціханоўская нагадала, што шмат палітвязняў ужо больш за паўгады не маюць сувязі са знешнім светам. Бакі пагадзіліся, што на той хвалі рэпрэсій супраць беларусаў, якая толькі ўзмацняецца, ніякай размовы аб змякчэнні ціску на рэжым Лукашэнкі ісці не можа.

    Асобна гаварылі пра прыцягненне рэжыму да адказнасці за вываз украінскіх дзяцей і злачынствы супраць чалавечнасці. Ціханоўская заклікала Рынкевічса падтрымаць выдачу ордару на арышт Лукашэнкі.

    Напрыканцы беларуская лідарка ўзняла пытанне еўрапейскага выбару Беларусі і адзначыла, што беларусы павінны бачыць альтэрнатыву «рускаму свету». Яна папрасіла падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў і знайсці вырашэння праблемаў легалізацыі беларусаў Латвіі. Таксама Ціханоўская распавяла прэзідэнту пра праект новага беларускага пашпарту і папрасіла падтрымаць гэтую ініцыятыву.

    Апошнія навіны