Святлана Ціханоўская: «Я хачу падзякаваць усім вам, хто сёння далучыўся да дня салідарнасці з палітвязнямі
Святлана Ціханоўская: «Я хачу падзякаваць усім вам, хто сёння далучыўся да дня салідарнасці з палітвязнямі. Я дзякую кожнаму і кожнай, хто выйшаў на акцыі, напісаў ліст, зрабіў данат, змяніў аватарку ў сацсетках ці апублікаваў пост пра нашых герояў. Вы – голас нашых палітзняволеных. І ўсіх беларусаў, якія зараз у Беларусі і мараць пра перамены».
Выступ Святланы Ціханоўскай на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі НАТА ў Люксембургу, 2023
«Паважаны кангрэсмен Бойл, Паважаны міністр Том Кёлер, Дарагія сябры, Для мяне вялікі гонар сёння рабіць перад вамі прамову ад імя ўсіх беларусаў, якія, нягледзячы на страх і рэпрэсіі, працягваюць змагацца за сваю свабоду і незалежнасць. Барацьба ў Беларусі – гэта нашая агульная барацьба. Гэта барацьба супраць зла мінулага, супраць тыраніі і расійскага імперыялізму. Гэта барацьба […]
Далучайцеся да Дня салідарнасці c палітвязнямі і выходзьце на акцыі ў сваіх гарадах!
Сёння, 21 траўня, Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Ужо праз некалькі гадзін у знак салідарнасці з імі беларусы выйдуць на акцыі як мінімум у 39 гарадах з 19 краін свету. Далучайцеся і вы! Бярыце сцягі, плакаты і знак гэтага дня – жоўтую бірку, якой у турмах адзначаюць палітвязняў. Дзе пройдуць акцыі – глядзіце на сайце «Вясны». Падрабязней пра Дзень салідарнасці з палітвязнямі можна знайсці на сайце standwithbelarus.org/by.
Таццяна Шчытцова: «Калі праца асветы працягваецца, тыранія не можа быць даўгавечнай»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуке Таццяна Шчытцова запісала відэа да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня: «У нашым нацыянальным календары з’явілася новая памятная дата – Дзень палітвязня. Гэта дата не аб мінулым, гэта дата аб нашай сучаснасці». Яна нагадала, што зараз сярод палітвязняў ёсць і непаўналетнія дзеці, студэнткі і студэнты: «Гэта цудоўныя […]
Будзьце голасам нашых палітвязняў
Святлана Ціханоўская: «Голасам усіх беларусаў будзем мы. Мы – тыя, хто знаходзіцца за мяжой, тыя, хто ў бяспецы. І каму неабыякава, што будзе з Беларуссю і людзьмі там. Калі не будзем казаць мы, то нашай гісторыі не раскажа ніхто. Таму я прашу кожнага і кожную з вас далучыцца да Дня салідарнасці з палітвязнямі, які пройдзе заўтра, […]
Далучайцеся да мерапрыемстваў, акцый і актыўнасцяў на Дзень салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня
Беларускія ініцыятывы падрыхтавалі актыўнасці і мерапрыемствы да Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі 21 траўня. Задзіночанне беларускіх студэнтаў, РАДА і «Вясна», ByProsvet, Razam, Беларуская Рада Культуры, Белыя Халаты, Экадом і іншыя праекты правядуць стрымы, зборы сродкаў, пакажуць фільмы і шмат іншага. Беларусы і беларускі замежжа арганізавалі акцыі па ўсім свеце, куды можа прыйсці кожны ахвочы. Месцы правядзення акцый можна знайсці […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Травень 2023 / Выпуск 8
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных формаў ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі […]
Групы «За дэмакратычную Беларусь» павінны з’явіцца ў Эстоніі і Латвіі
Беларуская дэлегацыя гэтымі днямі ўдзельнічала ў мерапрыемствах Балтыйскай Асамблеі ў Таліне. Вынікі перамоваў распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай па міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька: «У эстонскім Парламенце з'явіцца група «За дэмакратычную Беларусь». Перамовы адбыліся з прадстаўнікамі чатырох фракцый, там няма разыходжанняў па ацэнцы сітуацыі ў Беларусі. Таксама прайшлі перамовы з латвійскімі дэпутатамі. Мы ўжо зрабілі пэўныя крокі, […]
Усе беларусы і беларускі павінны быць пачутыя!
Ужо зусім хутка адбудуцца акцыі салідарнасці з палітвязнямі, куды могуць прыйсці неабыякавыя беларусы і беларускі, якія жывуць за мяжой. Усе вы можаце стаць голасам мільёнаў беларусаў у краіне, якіх зараз прымушаюць маўчаць, змірыцца і «перагарнуць старонку». Як гэта можна зрабіць? Калі вы цяпер знаходзіцеся ў Беларусі – напішыце сваім сябрам і блізкім, якім давяраеце і хто […]
Крысціна Рыхтэр: «Рада Еўропы прызнала факт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь»
Крысціна Рыхтэр: «Рада Еўропы прызнала факт незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Гэта стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням і прадуктыўнай працы дэмакратычных сілаў Беларусі. Перадача ўкраінскіх дзяцей з тэрыторыі, акупаванай Расіяй, у Беларусь без індывідуальных медыцынскіх паказанняў і пісьмовай згоды кампетэнтных органаў зʼяўляецца незаконнай. Беларусь ратыфікавала Чацвёртую Жэнеўскую канвенцыю. Гэтая канвенцыя забараняе індывідуальнае або масавае […]
Ціханоўская: «Рэжым пазбаўляе палітвязняў сувязі са знешнім светам, мяркуючы, што пра іх забудуцца ва ўсім свеце. Але мы з вамі не дамо гэтаму здарыцца»
Святлана Ціханоўская: «Апошнія тыдні ўсе актыўна абмяркоўвалі знікненне Лукашэнкі, ягонае здароўе і адсутнасць любой інфармацыі пра яго. Але ўзгадайце, колькі часу няма ніякай інфармацыі пра многіх палітвязняў. Вось ужо 23 дні мы не ведаем, дзе і ў якім стане знаходзіцца Віктар Бабарыка. Апошнія 100 дзён няма інфармацыі пра Максіма Знака, 89 дзён – пра Ігара […]
Як дапамагчы беларускім палітвязням?
Родныя палітвязняў штомесяц нясуць вялізныя выдаткі, каб хоць неяк дапамагчы сваім блізкім за кратамі. Гэта і аплата паслугаў адваката, і зборы перадачаў, і дапамога ў рэабілітацыі. У сем'яў часта не хапае сродкаў на ўсё гэта, бо заробкаў у краіне ледзь хапае на базавыя патрэбы. І таму ўсе яны маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Да нас […]
Як прайшоў другі дзень саміта ў Рэйк’явіку
У другі дзень Саміту Рады Еўропы Ціханоўская ўзяла ўдзел у пленарнай сесіі, сустрэлася на палях – з прэм’ерам Партугаліі, прэзідэнтам Фінляндыі, прэм’ерам Нідэрландаў, генеральным сакратаром Рады Еўропы, міністаркай замежных справаў Ісландыі, прэзідэнтам Міжнароднай канферэнцыі НДА пры Радзе Еўропы. Падчас агульнай дыскусіі прадстаўнікоў дзяржаваў прэм’ер Люксембургу і міністар замежных справаў Іспаніі прывіталі Святлану Ціханоўскую, і яе […]
«Мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі у Раду Еўропы» – Ціханоўская з саміту ПАРЕ
«Упершыню Беларусь мае свой голас у Радзе Еўропы. Тут і цяпер мы пачынаем наш шлях да ўступу Беларусі у Раду Еўропы. Гэта зойме шмат часу. Каб атрымаць паўнацэннае сяброўства, нам трэба вярнуць у Беларусь дэмакратыю, адмяніць смяротнае пакаранне, правесці рэформу заканадаўства. Сяброўства ў Радзе Еўропы дасць беларусам доступ да міжнародных прававых механізмаў. Беларусы змогуць абараніць […]
Святлана Ціханоўская і генсек Рады Еўропы абмеркавалі сумесную працу дэмсілаў з Радай Еўропы і трыбунал для Лукашэнкі
На сустрэчы абмеркавалі наступныя крокі па ўключэнні дэмакратычнай супольнасці Беларусі ў Раду Еўропы і яе асобныя праграмы. У чэрвені запланаваная наступная сустрэча Кантактнай групы. У яе межах ужо быў рэалізаваны праект у падтрымку незалежных журналістаў. У бліжэйшы час адбудуцца мерапрыемствы для беларускіх юрыстаў, адвакатаў і моладзі. Праца Кантактнай групы будзе пашырацца. У выніковай дэкларацыі саміту згадваецца […]
Дапамога бізнесу і ІТ, экспарт калійных ўгнаенняў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Партугаліі Антоніу Коштам
Яны абмеркавалі ўмовы працы для беларускага бізнесу і прадстаўнікоў IT-сектару, які рэлакаваўся ў Партугалію. Дамовіліся восенню правесці сустрэчу з прадстаўнікамі гэтых кампаніяў, каб абмеркаваць і палепшыць умовы іх працы. Асноўнай тэмай размовы былі калійныя ўгнаенні і іх экспарт у трэція краіны. Ціханоўская падкрэсліла, што нельга змякчаць санкцыі ў дачыненні да калійных угнаенняў з Беларусі, бо […]
Дапамога беларускім уцекачам, трыбунал для Лукашэнкі, абарона ад паглынання Расіяй. Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком ПАРЕ
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Ціні Коксам падчас саміту ў Рэйк’явіку. Ён запрасіў Ціханоўскую выступіць на пленарнай сесіі ПАРЕ ў чэрвені. Там будзе прэзентавацца даклад па сітуацыі з беларускімі ўцекачамі. У дакуменце гаворыцца, што ад 200 тысячаў да 500 тысячаў чалавек выехалі з Беларусі пасля 2020 года і пакутуюць ад рознага […]
Як прайшоў першы дзень саміту ў Рэйк’явіку
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці саміту Рады Еўропы, які праходзіць у Рэйк’явіку. Факт прысутнасці Ціханоўскай на саміце – сведчанне таго, што Рада Еўропы прызнае дэмакратычныя сілы законнымі прадстаўнікамі краіны. Яна мела размовы ў кулуарах з прэзідэнтам Чэхіі Петрам Паўлам, кіраўніком Еўрапейскай Рады Шарлем Мішэлем, прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мэлані, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, кіраўніком Літвы Гітанасам […]
Праект пашпарта новай Беларусі, палітвязняў, адносіны з палком Каліноўскага і Украінай. Вялікае інтэрв’ю Святланы Ціханоўякай для Zerkalo_io
– Да якіх сцэнароў рыхтуюцца дэмакратычныя сілы? «Ці захопяць уладу сілавікі? Магчыма. Можа быць, там расійскія прыйдуць і захопяць уладу. Але толькі ад беларусаў будзе залежаць, як мы на гэта адрэагуем. Ціханоўская адна не зможа ўсё зрабіць. Кожны для сябе павінен будзе прыняць рашэнне: нясе ён адказнасць за сваю краіну, за будучыню ці не. Гатовы […]
«Я хацела б, каб Беларусь стала часткай Рады Еўропы». Выступ Святланы Ціханоўскай на пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПАРЕ ў Рэйк’явіку, 2023
Святлана Ціханоўская ўдзельнічае ў саміце Рады Еўропы, які зараз праходзіць у сталіцы Ісландыі Рэйк’явіку. Тэкст выступу: «Прэзідэнт Кокс, Спадарыня прэм'ер-міністарка, Спадарыня міністарка, Паважаныя чальцы Пастаяннага камітэта Дарагія сябры, Сёння я паспрабую перадаць вам вельмі простае пасланне ад беларусаў: будзьце голасам тых, хто зараз не можа гаварыць. На мінулым тыдні я размаўляла з адной беларускай. Рэжым […]
Святлана Ціханоўская прыбыла ў Рэйк’явік для ўдзелу ў саміце Рады Еўропы 16-17 траўня
Беларусь не з’яўляецца чальцом гэтай арганізацыі, але кіраўніцтва Рады Еўропы вырашыла зрабіць выключэнне і запрасіць Ціханоўскую як адмысловую госцю. Многія называюць гэта галоўнай сустрэчай Рады Еўропы дзесяцігоддзя. Апошні саміт адбываўся ў 2005 годзе ў Варшаве. Плануецца ўдзел кіраўнікоў ці прадстаўнікоў 46 дзяржаваў, у тым ліку Эмануэля Макрона, Олафа Шольца, Рышы Сунака, Уладзіміра Зяленскага, кіраўнікоў Еўрасаюза […]
Ціханоўская сустрэлася са спікерам Дацкага парламента, дэпутатамі па замежных справах
Учора, 15 траўня, адбыўся кароткі візіт Святланы Ціханоўскай у Данію. Там яна сустрэлася з кіраўніцтвам парламента, дэпутаткай Брытанскага парламента і былой прэм’еркай Ліз Трас, а таксама выступіла на Капенгагенскім Саміце за дэмакратыю і дала інтэрвію міжнародным медыя. Падчас сустрэчы з парламентарамі абмеркавалі падтрымку Беларусі. Данія працягвае падтрымліваць беларускіх праваабаронцаў праз Міжнародную платформу збору доказаў злачынстваў Лукашэнкі, […]
Ціханоўская ў Капенгагене выступіла на тэму ядзернай зброі ў Беларусі
Сёння Святлана Ціханоўская наведала Капенгагенскі Саміт дэмакратыі, дзе выступіла на галоўнай пляцоўцы на тэму сітуацыі ў Беларусі і геапалітычных рызыкаў размяшчэння ядзернай зброі, а таксама сітуацыі з палітвязнямі. Яна заклікала свет да рашучасці ў супрацьстаянні размяшчэнню ядзернай зброі і выпрацоўцы стратэгіі вырашэння беларускага крызісу. Святлана Ціханоўская абазначыла, што лёс Беларусі і Украіны цесна звязаны, бо […]
Святлана Ціханоўская: «Сёння роўна год як загінуў камандзір роты палка Каліноўскага Павел «Волат» Суслаў»
Святлана Ціханоўская: «Сёння роўна год як загінуў камандзір роты палка Каліноўскага Павел «Волат» Суслаў. Адзначаць такія даты вельмі балюча – але гэта дата памяці. Мы павінны памятаць і шанаваць нашых герояў. І Павел Суслаў, безумоўна, герой. Я паглядзела відэа, якое зрабілі пабрацімы Паўла і ведаю людзей, якія ваявалі побач з ім. Усе яны расказвалі, што […]
Святлана Ціханоўская выступіла на круглым стале «Дэмакратыя, годная будучыні», які праходзіць у межах Саміту Рады Еўропы
«Паважанае спадарства, Паважаныя чальцы Парламенцкай Асамблеі Дарагія сябры, студэнты, Для мяне вялікі гонар выступіць з асноўным дакладам на гэтым круглым стале, і я шкадую, што не магу прысутнічаць сёння асабіста. Барацьба за дэмакратыю мае патрэбу ў сваіх чэмпіёнах — тых, хто прысвячае ёй сваё жыццё і ставіць на карту сваю свабоду ў імя яе. Адзін з […]
Што рабіць беларусам і беларускам у Дзень салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня?
Мы мусім паказаць, што нам не ўсё роўна. 21 траўня, у Дзень салідарнасці з палітвязнямі, усе беларусы і беларускі павінны гучна нагадаць пра палітвязняў у Беларусі ўсяму свету. Так, каб інфармацыя пра гэта дайшла да саміх палітвязняў, беларусаў у краіне і ўсёй сусветнай супольнасці. Каманда Офіса падрыхтавала некалькі варыянтаў таго, як кожны беларус і беларуска […]
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага
Учора Святлана Ціханоўская разам з паплечніцамі па жаночым трыа – Веранікай Цапкалай і Таццянай Хоміч (якая прадстаўляла палітзняволеную сястру Марыю Калеснікаву) узяла ўдзел у цырымоніі ўручэння прэміі Карла Вялікага. Летась яны атрымалі гэту прэмію, а сёлета – Уладзімір Зяленскі і народ Украіны. Гэта адна з самых прэстыжных палітычных узнагарод у свеце. Напярэдадні Святлана Ціханоўская паўдзельнічала […]
Валер Кавалеўскі: «Заклікаю кожнага з вас дбаць пра палітзняволеных не толькі 21 траўня, але і кожны дзень»
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі звярнуўся да беларусаў з нагоды Дня салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі: «Адна з маіх галоўных задач у Вашынгтоне – расказаць пра сітуацыю ў Беларусі, мабілізаваць намаганні міжнароднай супольнасці, дзеля таго, каб не дазволіць Лукашэнку «перагарнуць старонку» і нармалізаваць тое, што адбываецца сёння ў нашай краіне. Нам трэба працягваць працу […]
Толькі адну касту не закранулі масавыя звальненні. Вы лёгка адгадаеце якую
Святлана Ціханоўская: «Нядаўна мне напісаў беларус з Мінска: «У мяне на заводзе людзям упісваюць вялікія выходныя, прымушаюць браць адпачынкі за свой кошт і пераводзяць на «частковую эканомію энергіі і рэсурсаў». Усё з-за недахопу грошай». Ведаеце, гэтая гісторыя не адзінкавая. Ледзьве не на кожным прадпрыемстве сумная сітуацыя. Бо зараз у Беларусі няма незалежных прафсаюзаў – ёсць […]