У Вашынгтоне працягваецца адна з найбольш важных палітычных падзеяў года – Стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША».
Асноўныя тэмы сённяшніх дыскусій:
✔️дапамога прыватнаму сектару і беларускім бізнесам;
✔️падтрымка незалежных медыя, барацьба з дэзынфармацыяй.
Пра склад удзельнікаў, планы другога дня і магчымыя вынікі перамоваў распавядае галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка:
«Мэта першай секцыі – выпрацаваць план супрацоўніцтва: што амерыканскі прыватны сектар можа зрабіць для беларускіх кампаній. Якім чынам падтрымаць рэпрэсаваных бізнесоўцаў, якія былі вымушаныя выехаць з Беларусі, а таксама якім чынам паказаць беларусам пазітыўную альтэрнатыву ў будучыні.
У секцыі прысвечанай медыя мы будзем гаварыць пра барацьбу з дэзынфармацыяй. Вельмі важна, каб незалежныя беларускія журналісты, рэпрэсаваныя ўладамі, мелі падтрымку ад ЗША. Амерыканскія тэхналагічныя кампаніі могуць дапамагчы медыя ў вырашэнні практычных пытанняў. Магчыма, у выніку дыялогу з’явяцца дамоўленасці пра правядзенне супольных івентаў, трэнінгаў, стажыровак для нашых журналістаў і блогераў».