• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Як прайшоў апошні дзень Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША»?

    09 снежня, 2023

    У Вашынгтоне завяршылася адна з найбольш важных палітычных падзеяў снежня. Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў і амерыканскімі палітыкамі правялі тры дні перамоваў у межах Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША».

    Апошні дзень быў прысвечаны наступным тэмам:

    ✔️падтрымка беларускай культуры, мовы і ідэнтычнасці;
    ✔️адукацыйныя магчымасці для беларускай моладзі і бізнесоўцаў;
    ✔️дапамога беларусам за мяжой, у прыватнасці беларусам ЗША.

    Па выніках Стратэгічнага дыялогу Святлана Ціханоўская выступіла ў Атлантычнай Радзе і распавяла пра стварэнне працоўных групаў, якія будуць займацца пытаннямі вызвалення палітвязняў, змаганнем з дэзынфармацыяй, падтрымкай грамадзянскай супольнасці.

    Беларуская лідарка падкрэсліла, што Стратэгічны дыялог зробіць працу паміж дэмакратычнымі сіламі і ЗША больш скаардынаванай і эфектыўнай.

    «Мы павінны паказаць беларусам пазітыўную альтэрнатыву «рускаму свету» і будучыню, якую яны змогуць атрымаць пасля краху рэжыму. Трэба паказаць беларусам, што падчас дэмакратычных зменаў у краіне яны будуць мець падтрымку з боку магутных дэмакратычных саюзнікаў, такіх як ЗША», – адзначыла лідарка падчас звароту.

    Апошнія навіны