Падчас візіту ў Брусель беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Швецыі Тобіасам Більстрамам і спецпасланніцай Швецыі па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю Крысцінай Юханесан. Святлана Ціханоўская выказала пажаданне, каб такі спецпасланнік з’явіўся і ад усяго Еўрасаюзу.
Лідарка ўзняла пытанні легалізацыі беларусаў за мяжой і нагадала міністру пра распрацоўку новага беларускага пашпарта. І заклікала Швецыю падтрымаць гэтую ініцыятыву, бо яна дапаможа вырашыць шэраг легалізацыйных пытанняў.
Бакі абмеркавалі план на 2024 год, які ўключае шэраг сумесных мерапрыемстваў, а таксама праграмы падтрымкі беларускай культуры. Плануецца правесці беларуска-шведскую Канферэнцыю.
Напрыканцы сустрэчы лідарка запрасіла міністра ўзяць удзел у Канферэнцыі Каліноўскага, якая пройдзе 22 сакавіка ў Вільні.