Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-канцлерам Германіі Робертам Хабэкам
Падчас сустрэчы 25 лістапада палітыкі гаварылі пра абыход санкцый рэжымам і неабходнасць закрыцця шчылінаў у санкцыях – бо ва ўрадзе віцэ-канцлер Хабэк займаецца менавіта эканамічнымі пытаннямі. Ціханоўская і Хабэк абмеркавалі важнасць захавання санкцый адносна беларускіх калійных угнаенняў у адпаведнасці з рэзалюцыяй Бундэстага, дзе сказана, што санкцыі нельга змякчаць без прычынаў. Бакі таксама закранулі тэмы падтрымкі […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Германіі Аналенай Бэрбак
Падчас сустрэчы 25 лістапада палітыкі абмеркавалі легалізацыю беларусаў у Германіі, выдачу пашпартоў замежніка і дакументы для беларускіх дзяцей, народжаных у Германіі. Міністарка паведаміла, што нямецкі ўрад ужо разаслаў інструкцыі па выдачы беларусам усіх неабходных дакументаў, у тым ліку пашпартоў замежніка, ва ўсе дзяржаўныя інстытуты. Беларуская лідарка распавяла пра праект новага беларускага пашпарта. Таксама гаварылі пра […]
Святлана Ціханоўская выступіла на З’ездзе нямецкай партыі Зялёных у Карлсруэ
Партыя Зялёных (Bündnis 90/Die Grünen) – партыя Германіі, якая ў 2021 годзе, сумесна з сацыял-дэмакратамі (SPD) і Свабоднай дэмакратычнай партыяй (FDP), сфармавала дзейны ўрад краіны. У З’ездзе партыі 25 лістапада ўзялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек, а ў залі было да 2 тысяч прысутных. Сярод іх – міністарка замежных справаў Германіі Аналена Бэрбак, віцэ-канцлер Роберт […]
Прамова Святланы Ціханоўскай на Кангрэсе Зялёных у Карлсруэ, 2023
«Паважаны віцэ-канцлер Роберт Хабэк, Паважаная міністр Аналена Бербак, Паважаныя Рыкарда Ланг, Амід Нурыпур, Паважаныя Брыта Хасельман і Катарына Дроге, Дарагія сябры, Для мяне вялікі гонар і прывілей выступаць сёння перад вамі. Хоць я і нервуюся, выступаючы перад такімі выбітнымі людзьмі, я разумею, што знаходжуся сярод сяброў. Сярод сяброў, у якіх такія ж, як у нас, […]
Святлана Ціханоўская – беларусам: «Тое, што прапануе нам рэжым – гэта БЕЗВЫБАРЫ»
Беларуская лідарка – пра «выбары», якія рэжым прызначыў на 2024 год: «Паважаныя беларусы! Давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Так званы «Адзіны дзень галасавання», які прызначыў рэжым – гэта БЕЗВЫБАРЫ. Рытуал без сэнсу і справядлівасці. Пад відам дэмакратычнага працэсу, дыктатар спрабуе ўмацаваць ўладу, за якую ён так старанна трымаецца «пасінелымі пальцамі». Падрыхтоўка да гэтага дня больш […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала з памочнікам дзяржсакратара ЗША падрыхтоўку да Стратэгічнага дыялогу
Святлана Ціханоўская правяла тэлефонны званок з памочнікам дзяржсакратара ЗША Джэймсам О’Браянам. Падчас размовы яны абмеркавалі сітуацыю ўнутры Беларусі, праект новага беларускага пашпарта, а таксама Стратэгічны дыялог з ЗША. Стратэгічны дыялог паміж дэмакратычнай Беларуссю і ЗША будзе запушчаны 6-7 снежня ў Вашынгтоне. Акрамя Святланы Ціханоўскай, удзел у ім возьмуць прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, НДА, […]
Святлана Ціханоўская правяла званок з міністрам замежных справаў Нарвегіі Эспэнам Барт Эйдэ
Напачатку званка беларуская лідарка падзякавала нарвежскаму ўраду за падтрымку беларускіх незалежных медыя і праваабаронцаў. Пасля бакі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі. Ціханоўская распавяла пра тое, што іх трымаюць у рэжыме інкамунікада – у тым ліку Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і Марыю Калеснікаву. Ціханоўская адзначыла, што неабходна дабівацца доступу ў турмы і вызвалення ўсіх незаконна асуджаных. Святлана […]
Давайце разам падорым цеплыню і клопат дзецям нашых палітвязняў!
Святлана Ціханоўская запрашае вас прыняць удзел у «Каляднай пошце» – акцыі, якая выконвае навагоднія жаданні дзяцей нашых герояў. Ужо не першы год гэтую цудоўную акцыю праводзіць фонд «Краіна для жыцця» разам з «Dissidentby», «Littowin LIONS CLUB», Politzek.me, Народнымі амбасадамі Беларусі і Асацыяцыяй беларусаў у Амерыцы (ABA). Дзеці палітвязняў могуць напісаць у лісце пра падарунак, які […]
Новы беларускі пашпарт, легалізацыя беларусаў і адказнасць рэжыму: пра што будзе гаварыць Ціханоўская ў Германіі і Латвіі
– 25 лістапада беларуская лідарка правядзе перамовы з міністаркай замежных справаў Германіі Аналенай Бэрбак і выступіць на З’ездзе нямецкай партыі Зялёных у Карлсруэ. Ціханоўская сустрэнецца з дэпутатамі Бундэстага і лідарам групы «За дэмакратычную Беларусь». Сярод тэмаў – рэалізацыя рэзалюцыі Бундэстага па Беларусі, візы для беларусаў, рэабілітацыя палітвязняў, а таксама прыцягненне рэжыму да адказнасці. – 27-28 […]
Святлана Ціханоўская: «Школы павінны насіць імёны нашых Нобелеўскіх лаўрэатаў, а не рэжымных карнікаў»
Святлана Ціханоўская: «Многія школы і гімназіі Беларусі названыя ў гонар выбітных людзей – напрыклад, асветніка Францыска Скарыны, пісьменнікаў Івана Мележа і Цішкі Гартнага, мастака Івана Ахрэмчыка, навукоўцаў Жарэса Алфёрава і Васіля Купрэвіча. Аднак некалькі дзён таму я прачытала навіну пра тое, што мінскую школу назвалі імем Уладзіміра Арцёмава – былога камандзіра АМАПу. Перайменаванне школы – […]
Святлана Ціханоўская: «Хачу, каб гэтую выставу пабачыў кожны еўрапейскі палітык»
Сёння ў Вільні беларуская лідарка наведала адкрыццё выставы «Беларускі мартыралог». Гэта серыя партрэтаў беларускіх палітзняволеных мастачкі Ксішы Анёлавай. На пачатку восені яна прэзентавала выставу ў Еўрапарламенце ў Страсбургу. У цыкл уваходзіць больш за 600 карцінаў. На жаль, колькасць палітзняволеных у Беларусі кожны дзень павялічваецца. Таму творца працягвае працу, пакуль не будзе намаляваны апошні з тых, […]
Уступнае слова Святланы Ціханоўскай на адкрыцці выставы «Беларускі мартыралог» у Вільні
«Паважаная спадарыня дырэктарка Ёланта Паскевічэне, Дарагая Ксіша, Дарагія Жыгіс, Вольга, Валерыя, Шаноўныя сябры! Шчыры дзякуй усім, хто спрычыніўся да выставы партрэтаў беларускіх палітвязняў аўтарства Ксішы Анёлавай. Першым чынам, самой мастачцы. Вялікі дзякуй і мэрыі Вільнюса, Еўрасаюзу, Дацкаму інстытуту культуры, Беларускай Рады культуры. А таксама музею Марыі і Юргіса Шлапялісаў за магчымасць размясціць выставу тут. Сужэнцы […]
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Генадзем Манько ў гэты чацвер
На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай будзе ўдзельнічаць кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько. Вы можаце спытаць пра беларуска-ўкраінскія адносіны і перспектывы іх развіцця. Размовы пройдуць у чацвер, 23 лістапада, з 14:00 да 16:00 па Мінску. Гэтыя размовы праходзяць анлайн, таму да іх можна далучыцца з любой […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Лістапад 2023 / Выпуск 20
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бясьпечны ананімны чат-бот: @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных формаў ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі […]
Крысціна Рыхтэр: «Змены ў працэдуру выдачы візаў – адзін з крокаў зменшыць ганенні на польскую меншасць у Беларусі»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала рашэнне міністэрства ўнутраных справаў Польшчы аб намеры змяніць працэдуру выдачы візаў беларусам з картай паляка. Крысціна Рыхтэр: «Зараз праект пастановы Міністэрства знаходзіцца на этапе публічных кансультацый, і павінна прайсці яго прыняцце ў профільных камітэтах. На дадзены момант яно не падпісана і не прынята. Але ўжо зараз […]
Беларускае кіно ў любой кропцы свету. Кінафестываль «Паўночнае ззянне – 2023»
Беларускаму кінафестывалю «Паўночнае ззянне» сёлета спаўняецца ўжо 9 гадоў. Галоўная тэма бягучага фестывалю – адлегласць. Бо беларусы дакладна ведаюць, што значыць быць на адлегласці – з домам, блізкімі, сябрамі. У праграме фестывалю шмат беларускага кіно. Напрыклад, дакументальная стужка «Радзіма», намінаваная на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі – так званы «еўрапейскі Оскар», і мастацкі фільм «У жывым эфіры» […]
Маргарыта Ворыхава – студэнтам: «Вы – будучыня новай Беларусі»
Сёння, 17 лістапада, у Беларусі адзначаецца Дзень студэнта. З нагоды гэтага дня дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцву Маргарыта Ворыхава запісала відэа, у якім звярнулася да беларускіх студэнтаў: «Мне пашчасціла працаваць з беларускай моладдзю – і я ўпэўнена, што кожны з вас заслугоўвае лепшага. Лепшых умоваў адукацыі, актуальных ведаў і выбітных настаўнікаў. На […]
Стыпендыяльная праграма для беларусаў у аўстрыйскім універсітэце: што трэба ведаць?
Напярэданні Дня студэнта каманда Офіса хоча распавесці пра дэталі стыпендыяльнай праграмы пад патранажам Святланы Ціханоўскай. У кастрычніку яе запусціў адзін з прэстыжных універсітэтаў Цэнтральнай Еўропы – MCI – «Цэнтр менеджменту ў Інсбруку». У межах праграмы беларускія студэнты могуць атрымаць ступень бакалаўра ці магістра па больш чым 10 спецыяльнасцях. За мінулы месяц да праекта праявіла цікавасць […]
Святлана Ціханоўская выступіла на Web Summit
Па запрашэнні прэм’ер-міністра Партугаліі беларуская лідарка распавяла пра Беларусь на Web Summit – адной з самых уплывовых тэхналагічных канферэнцый Еўропы. Святлана Ціханоўская распавяла пра ролю тэхналогіяў у беларускім супраціве. У якасці прыкладаў яна прывяла платформу «Голас» і платформы для краўдфандынгу, а таксама «Беларускі гаюн», «Новую Беларусь» ды іншых. Беларуская лідарка заклікала тэхналагічныя кампаніі аказваць падтрымку […]
Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністаркай абароны Партугаліі
Падчас сустрэчы з міністаркай абароны Партугаліі Хеленай Карэйрас Святлана Ціханоўская распавяла пра сітуацыю са знаходжаннем расійскіх войскаў і ядзернай зброі на беларускай тэрыторыі. Яна заклікала Партугалію заняць рашучую пазіцыю ў абарону незалежнасці нашай краіны. Бакі абмеркавалі дапамогу беларускім добраахвотнікам у межах агульнай дапамогі Украіне. Таксама абмеркавалі магчымасць рэгулярнага абмену інфармацыяй у сферы бяспекі. Асобна Святлана […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Партугаліі Антонію Кошта
Сустрэча прайшла па запрашэнні Антонію Кошта ў яго рэзідэнцыі ў Лісабоне. Беларуская лідарка падзякавала прэм’ер-міністру за дапамогу ў арганізацыі сустрэчы прадстаўнікоў беларускага бізнесу з дзяржсакратаром Партугаліі – гэта стала магчымым дзякуючы дамоўленасці прэм’ер-міністра Кошта і Святланы Ціханоўскай падчас Саміту Рады Еўропы ў траўні. Палітыкі абмеркавалі легалізацыю беларусаў у Партугаліі – магчымасць прызнання пратэрмінаваных пашпартоў і […]
Святлана Ціханоўская: «У падручніках, напісаных пад дыктоўку прапагандыстаў і сілавікоў, рэжым не раскажа праўды нашым дзецям»
У Мінску міністэрства адукацыі і генеральная пракуратура прэзентавалі новыя школьныя падручнікі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Дзецям усіх класаў будуць расказваць новую версію гісторыі. Святлана Ціханоўская: «Генацыд беларускага народа не застаўся ў 1940-х гадах – ён адбываецца ў Беларусі зараз. У турмах, дзе палітвязняў пазбаўляюць дапамогі, медыкаментаў і рэчаў першай неабходнасці, выракаючы на […]
Далучайцеся да анлайн-абмеркавання Канцэпцыі кампенсацыі шкоды
У гэты чацвер, 16 лістапада, а 19:00 па Мінску дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр правядзе зум-сустрэчу з Валанцёрамі Офіса, да якой вы таксама можаце далучыцца. Падчас размовы будзе абмеркаваная Канцэпцыя кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, якую каманда Офіса прадставіла ў верасні гэтага года. Крысціна Рыхтэр распавядзе: – Хто і як працаваў над Канцэпцыяй? – […]
Святлана Ціханоўская выступіла ў камітэце па замежных справах партугальскага парламента
Беларуская лідарка дамовілася з камітэтам аб прыняцці рэзалюцыі, якая будзе сведчыць аб падтрымцы партугальскім парламентам дэмакратычнай Беларусі і беларусаў у выгнанні. Акрамя таго, дамовіліся падтрымаць стварэнне групы сяброў Беларусі і абмеркавалі ўсталяванне кантактаў з партугаламоўнымі краінамі поўдня, у тым ліку – Анголай і Бразіліяй. Падчас дыялогу бакі пагаварылі пра візіт партугальскіх парламентарыяў у Вільню і […]
Сустрэчы з кіраўнікамі Wikipedia і Alibaba.com: Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у адкрыцці Web-Summit
Беларуская лідарка знаходзіцца ў Лісабоне, дзе ўчора прайшло адкрыццё Web-Summit – адной з самых ўплывовых тэхналагічных Канферэнцый Еўропы. У мерапрыемствы ўдзельнічаюць каля 70 тысячаў чалавек, у тым ліку прадстаўнікі беларускіх бізнесаў і стартапаў. На палях саміту ў Святланы Ціханоўскай адбыліся размовы з заснавальнікам Wikipedia Джымі Уэйлсам і прадстаўнікамі кіраўніцтва сусветна вядомай інтэрнет-пляцоўкі Alibaba.com. З Джымі […]
У Партугаліі створана група «За дэмакратычную Беларусь»
13-15 лістапада беларуская лідарка знаходзіцца ў Лісабоне, дзе прыме ўдзел у Web-Summit. Сёння Святлана Ціханоўская выступіла ў партугальскім Парламенце. Падчас прамовы было абвешчана пра стварэнне групы сяброў Беларусі. Такія групы ўжо існуюць у 23 краінах свету – у тым ліку не толькі ў краінах Еўрасаюза, а таксама ў Нарвегіі, ЗША, Вялікабрытаніі і Украіне. У сваёй […]
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі беларускага бізнесу сустрэліся з дзяржсакратаром Партугаліі Бернарда Іва Крузам
У мерапрыемстве, што адбылося ў МЗС Партугаліі ў Лісабоне, разам з лідаркай дэмакратычных сілаў Беларусі ўзялі ўдзел кіраўнікі нашых стартапаў, што працуюць у Партугаліі, а таксама прадстаўніца стартап-хаба Imaguru Анастасія Хамянкова. Падчас сустрэчы Ціханоўская падзякавала спадару Крузу за падтрымку рэлакаванага беларускага бізнесу – і заклікала партугальскі ўрад змякчыць умовы для працы бізнесоўцаў. Прадстаўнікі беларускіх кампаній […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на адкрыцці групы Сяброў дэмакратычнай Беларусі ў парламенце Партугаліі, 2023
«Паважаныя члены Асамблеі Рэспублікі, Дарагія сябры, Я рада знаходзіцца ў Лісабоне і разам з вамі адкрываць у партугальскім парламенце групу Сяброў дэмакратычнай Беларусі. Ад усяго сэрца хачу падзякаваць парламентарыям, якія далучыліся да яе. І асабліва хачу падзякаваць майму сябру Антоніа Проа, які даўно падтрымлівае нашую барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі. Дзякуй, Антоніа, што далучыліся да […]
Кожным такім днём мы нагадваем свету пра Беларусь
Святлана Ціханоўская: «12 лістапада па ўсім свеце ладзіліся акцыі з нагоды міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю. Мы разам успаміналі Рамана Бандарэнку і тых выбітных людзей, што загінулі за вольную Беларусь. Завязвалі бел-чырвона-белыя стужкі, запальвалі лампадкі і ўздымалі спрадвечны беларускі сцяг. Дзе б беларусы ні былі: у Літве, Польшчы, Шатландыі, Італіі, Германіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Бельгіі, Швецыі […]