Крысціна Рыхтэр: «Хтосьці ў камфортным кабінеце вырашыў разлучыць яго з жонкай і дзецьмі яшчэ на некалькі гадоў»
Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала новую крымінальную справу супраць Зміцера Дашкевіча: «Сёння меўся выйсці на волю актывіст, былы старшыня «Маладога фронту», бацька чацвярых дзяцей і вельмі шчыры чалавек Зміцер Дашкевіч. Але не выйшаў, бо супраць яго распачалі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, […]
«Яго творчасць была ўвасабленнем нязломнага духу беларускага народа». Святлана Ціханоўская – пра смерць Алеся Пушкіна
«Сёння ўночы Беларусь страціла таленавітага і бясстрашнага чалавека. У рэанімацыі пры нявысветленых абставінах памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін. Пра гэта паведаміла яго жонка Яніна. Алесь быў зняволены за сваю творчасць, якая была ўвасабленнем нязломнага духу беларускага народа. Ён марыў пра свабодную і дэмакратычную Беларусь. І нашая мэта – разам працягваць справу Алеся і наблізіць Беларусь […]
Падтрымка медыя і ЕГУ, прыцягненне рэжыму да адказнасці: Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Ісландыі
Беларуская лідарка прыняла міністарку замежных справаў Ісландыі Тордзіс Гільфадоцір у сваім офісе ў Вільні. Ціханоўская распавяла пра катастрафічную сітуацыю з беларускімі палітвязнямі і неабходнасць скаардынаванай стратэгіі міжнароднай супольнасці па іх вызваленні. Падчас сустрэчы гаварылі пра пагрозы беларускай незалежнасці, паглынанне Беларусі Расіяй і прыцягненне рэжыму да адказнасці праз міжнародныя механізмы і суды. Міністарка запэўніла Святлану Ціханоўскую, […]
«Суверэнітэт Беларусі і трансатлантычная бяспека». Святлана Ціханоўская правяла сайд-івэнт па Беларусі падчас Саміту НАТА ў Вільні
«Нельга баяцца супрацьстаяць расійскім інтарэсам у нашым рэгіёне. У рэшце рэшт, менавіта Расія выбрала шлях канфрантацыі. Нельга дапусціць, каб з-за пуцінскай Расіі беларускі народ не мог выбраць еўрапейскі шлях развіцця», – адзначыла беларуская лідарка. Таксама яна выказалася наконт таго, што чакаюць беларусы ад міжнароднай супольнасці: «Мы хочам, каб нашыя заходнія партнёры выразна заявілі: будуць міжнародныя […]
Святлана Ціханоўская прыняла міністра замежных справаў Партугаліі ў сваім Офісе ў Вільні
Беларуская лідарка падзякавала міністру Жуану Кравіньё за ўдзел у сайд-івэнце і падтрымку беларускага пытання ў міжнародных арганізацыях. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі сітуацыю з размяшчэннем ядзернай зброі і наймітаў ПВК Вагнер у Беларусі, пагрозы беларускай незалежнасці і стратэгію Еўрапейскага Саюза па Беларусі. Асобную ўвагу прысвяцілі пытанню санкцыяў. Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што недапушчальна змякчаць санкцыі на транзіт калійных […]
«Суверэнітэт Беларусі і трансатлантычная бяспека»: Прамова Святланы Ціханоўскай на сайд-івэнце па Беларусі падчас Саміту НАТА ў Вільні, 2023
«Спадарыні і спадары, Дарагія сябры Беларусі, Для мяне гонар вітаць вас сёння на гэтым мерапрыемстве. Мы сабраліся тут падчас сапраўды гістарычнага саміту НАТА. Гэты саміт у нейкай ступені з'яўляецца выпрабаваннем для трансатлантычнай супольнасці – выпрабаваннем для яе рашучасці і адзінства. Я хачу, каб трансатлантычная супольнасць заставалася адзінай у падтрымцы Украіны, як яна была адзінай у […]
Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе дэлегацыю сенатараў ЗША, якія прыбылі на Саміт НАТА
Офіс беларускай лідаркі наведалі старшыня беларускага кокусу ў амерыканскім Сенаце Джын Шахін, а таксама Рычард Дурбін, Том Ціліс, Піт Рыкец, Дэн Саліван, Ангус Кінг. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі неабходнасць рашучых дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці па вызваленні палітвязняў і абароне беларускай незалежнасці. Беларуская лідарка распавяла пра сітуацыю з ПВК Вагнер і размяшчэннем ядзернай зброі. Святлана […]
«Адстойваем правы беларусаў за мяжой». Як прайшоў візіт Святланы Ціханоўскай у Італію
5-7 ліпеня Святлана Ціханоўская разам з камандай Офіса знаходзілася з працоўным візітам у Рыме. За гэтыя дні беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністаркай, міністрам замежных справаў, дэпутатамі і віцэ-спікерамі Парламента, прафсаюзамі, а таксама беларусамі Італіі. Гаварылі пра выдачу візаў у Мінску, падтрымку беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, рэабілітацыю для дзяцей палітвязняў і стыпендыі для беларускіх студэнтаў. Адным […]
Візы, група сяброў Беларусі, падтрымка для добраахвотнікаў. Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Італію
5-7 ліпеня Святлана Ціханоўская наведвала Рым, дзе сустрэлася з прэм’ер-міністаркай, міністрам замежных справаў, дэпутатамі і віцэ-спікерамі Парламента, прафсаюзамі, экспертнай супольнасцю і медыя. На сустрэчах абмяркоўвалі размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі, стратэгію па вызваленні палітвязняў, санкцыі і ізаляцыю рэжыму, надыходзячы Саміт НАТА, выдачу Італіяй візаў, падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя. Вынікі візіту – коратка: – […]
Беларусы ў Польшчы зараз могуць атрымаць праязны дакумент па спрошчанай працэдуры
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала: «Са студзеня 2022 года працоўная група дэмсіл і МУС Польшчы працавала над спрашчэннем легалізацыі беларусаў. У выніку наша сістэмная праца з польскімі партнёрамі прынесла рэальныя плады. З ліпеня 2023 года беларусы ў Польшчы маюць магчымасць атрымаць праязны дакумент па спрошчанай працэдуры. Што менавіта змяняецца з ліпеня 2023 […]
«Чытайце і слухайце беларускае». Святлана Ціханоўская далучылася да Дзён беларускай культуры-23
Святлана Ціханоўская: «Я хачу, каб пра Беларусь ведалі ў кожным куточку свету, але ў першую чаргу я б хацела, каб самі беларусы ганарыліся сваёй краінай і сваёй культурай. І мой заклік да ўсіх беларусаў: чытайце беларускае, слухайце беларускае, а галоўнае – расказвайце пра Беларусь свету». Больш інфармацыі пра Дні беларускай культуры, што сёлета праходзяць пад […]
Другі дзень візіту Святланы Ціханоўскай у Рым: сустрэчы з міністрам замежных справаў, палітыкамі і лідарамі партыяў, слуханні ў ніжняй палаце Парламента
З міністрам замежных справаў Святлана Ціханоўская абмяркоўвала дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне, візавую падтрымку беларусаў, расследаванне злачынстваў Лукашэнкі ў міжнародных судах, замарожванне ў Італіі і Еўрасаюзе актываў памагатых рэжыму. Міністра асабліва цікавіла справа дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і неабходнасць тэрміновай рэакцыі на гэта. Асобна размаўлялі пра падтрымку беларускіх пісьменнікаў, музыкаў, дзеячаў культуры, даследчыкаў і […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам і сябрамі асацыяцыі Жанчыны ў міжнароднай бяспецы (WIIS)
Сустрэча адбылася ў Літоўскай амбасадзе ў Рыме. WIIS, Жанчыны ў міжнароднай бяспецы, – гэта няўрадавая арганізацыя, якая выступае за гендарную роўнасць, дапамагаючы жанчынам прасоўвацца як лідаркам у сферы міжнароднага міру і бяспекі. Арганізацыя праводзіць нэтворкінгі, а таксама ментарскія праграмы для жанчын.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Нацыянальным сакратаром Італьянскай канфедэрацыі прафсаюзаў (CISL) Даніэлай Фумаролай
Даніэла Фумарола выказала салідарнасць і падтрымку дэмакратычнаму руху і адзначыла, што Беларусь знаходзіцца ў прыярытэтах іх арганізацыі. Святлана Ціханоўская распавяла пра апошнія рэпрэсіі супраць лідараў беларускіх прафсаюзаў, пастаянны пераслед і ціск на працоўных. Ціханоўская заклікала падтрымаць беларускія прафсаюзныя ініцыятывы, многія з якіх вымушаныя былі рэлакавацца ў іншыя краіны, а таксама дабівацца вызвалення прафсаюзных лідараў, у […]
Падчас візіту ў Рым Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні
Сустрэча адбылася ў Палаца Кіджы, які з’яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй італьянскай прэм’ер-міністаркі. Святлана Ціханоўская падзякавала Італіі за падтрымку рэпрэсаваных і выдачу візаў. Падчас перамоваў абмеркавалі стратэгію па вызваленні палітычных вязняў, абароне беларускай незалежнасці і ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі. Прэм’ерка запэўніла Ціханоўскую ў поўнай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху, Італія раздзяляе рэжым і беларусаў. Абмеркавалі механізм прыцягнення рэжыму […]
Пра што кажа PISA? Рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Беларусі
«Банк Ідэй» апублікаваў аналіз вынікаў маніторынгавага даследавання PISA 2018 (Programme for International Student Assessment) і рэкамендацыі на базе вынікаў. Рэкамендацыі падрыхтаваў Ігар Варакса, экс-дырэктар ліцэя БДУ, кансультант Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях школьнай адукацыі. Ігар Варакса прааналізаваў вынікі тэсту па трох асноўных кірунках: месца сістэмы беларускай адукацыі ў свеце, яе канкурэнтныя перавагі і недахопы. Эксперт […]
Створаная самая шматлікая дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь» – у Італіі
Святлана Ціханоўская паўдзельнічала ў адкрыцці групы і падзякавала дэпутатам, якія ў яе ўвайшлі. Яна таксама адзначыла, што італьянская група – самая шматлікая група ў Альянсе групаў «За дэмакратычную Беларусь». Італія стала 21-й краінай, у Парламенце якой створаная міжфракцыйная дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь». У яе ўвайшло 38 парламентароў. Група будзе праводзіць слуханні па Беларусі, выпрацоўваць […]
Візы і стыпендыі беларусам, падтрымка добраахвотнікаў: сустрэча Ціханоўскай з віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных справаў Італіі
Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з віцэ-прэм'ерам і міністрам замежных справаў Італіі Антоніа Таяні. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі і рэакцыю Захаду, сітуацыю з палітвязнямі, якіх трымаюць у ізаляцыі. Вынікі сустрэчы – коратка: – Італія працягне выдаваць візы беларусам і стыпендыі беларускім студэнтам, а таксама прымаць дзяцей з рэпрэсаваных сем’яў на аздараўленне. – […]
Выступ на слуханнях у Сенаце, брыфінг для дыпламатаў 40 краінаў. Як прайшоў першы дзень візіту Святланы Ціханоўскай у Рым
Святлана Ціханоўская з камандай Офіса прыбыла ў Рым. Яна выступіла на слуханнях у італьянскім Сенаце, камітэце па Замежных справах і абароне, дзе абмяркоўвалі стратэгію па Беларусі. Ціханоўская заклікала сенатараў выступіць у абарону беларускай незалежнасці, падтрымаць дэмакратычныя сілы ў міжпарламенцкіх арганізацыях, браць патранаж над палітвязнямі. Таксама беларуская лідарка падзякавала Італіі за выдачу візаў для беларусаў, Італія […]
Прамова Святланы Ціханоўскай на абмеркаванні Беларусі ў Атлантычнай радзе, 2023
«Паважаны амбасадар Джон Хербст, Паважаныя Дэвід, Ганна, Шэлбі, Дарагія сябры Беларусі, Я хацела б падзякаваць Атлантычнай радзе за шматгадовую падтрымку беларускага дэмакратычнага руху. Дзякуй, што дзякуючы вам Беларусь займае важнае месца ў палітычным парадку дня ў Вашынгтоне і па ўсім свеце. Пакуль уся ўвага прыкутая да Расіі і Украіны, многія забываюцца, што Беларусь таксама частка […]
У сеціве з’явілася відэа з Сяргеем Ціханоўскім
Святлана Ціханоўская: «Сэрца цешыцца бачыць Сяргея. Жывым. І моцным. Раз паказалі яго, то наступнымі пакажыце Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака, Паўла Севярынца, Ігара Лосіка, Вольгу Маёраву і ўсіх, з кім цяпер няма сувязі. І дапусціце адвакатаў да ўсіх палітвязняў».
Сёння Святлана Ціханоўская пачынае працоўны візіт у Італію
5-7 Святлана Ціханоўская будзе знаходзіцца ў Рыме па запрашэнні італьянскага Парламента і міністра замежных справаў Антоніа Таяні. Запланаваныя сустрэчы з лідарамі краіны і асноўных палітычных партыяў Італіі, а таксама беларусамі. Святлана Ціханоўская выступіць на слуханнях па Беларусі ў італьянскім Парламенце. Асноўная ўвага будзе прысвечаная рэпрэсіям унутры краіны і паглынанню Беларусі Расіяй. Італія – трэцяя краіна ў […]
«Гэта прысуд за бацьку, пра якога Эдуард нічога не чуў з 26 красавіка і не ведае, жывы ён ці не». Святлана Ціханоўская – пра прысуд Эдуарду Бабарыку
«Сёння беларускі «суд» вынес чарговы вырак невінаватаму чалавеку. 8 гадоў атрымаў Эдуард Бабарыка. Гэта чалавек, які правёў у СІЗА 3 гады – рэкордны для Беларусі тэрмін. Увесь гэты час рэжым проста не мог прыдумаць прычыну, з якой затрымаў Эдуарда, і знайсці доказаў яго віны. Бо за рэальную прычыну – помста за жаданне яго бацькі ўдзельнічаць […]
Выступ Святланы Ціханоўскай на слуханнях у Камітэце Сената Італіі па замежных справах і абароне ў Рыме, 2023
«Паважаны сенатар Тэрцы, Паважаны Джуліа, Cari amici, care amiche, Сёння я нібы знаходжуся сярод сяброў. Сяброў, для якіх свабода і дэмакратыя гэтак жа важныя, як і для мяне. Я асабліва радая бачыць тут сенатараў П'ера Фердынанда Казіні, Джуліа Тэрцы, Філіпа Сэнсі. Вашая падтрымка і салідарнасць натхняюць беларусаў і надалей змагацца за нашую краіну. Я радая […]
«Устойлівыя аўтакратыі: чаму мы можам навучыцца з іх паразаў?» Полісі-брыф ад Оксфардскай Абсерваторыі па Беларусі
Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, пры дапамозе Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай ды Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта, арганізуе экспертныя вэбінары пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама складае полісі-брыфы, грунтуючыся на іх. Мы запрашаем Вас прачытаць полісі-брыф паводле экспертнага вэбінара «Устойлівыя аўтакратыі: чаму мы можам навучыцца з іх паразаў?», які прайшоў 8 […]
Святлана Ціханоўская: «Апошні раз я атрымлівала інфармацыю пра свайго мужа Сяргея 9 сакавіка»
Святлана Ціханоўская: «Апошні раз я атрымлівала інфармацыю пра свайго мужа Сяргея 9 сакавіка. З таго часу я не ведаю нічога пра яго. Я не атрымала ніводнага ліста, не было і ніякай камунікацыі праз адваката. Такая ж сітуацыя ў родных Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Мiкалая Статкевiча, Паўла Севярынца, Iгара Лосіка, Максіма Знака і іншых. Гэта чарговая […]
Падчас Саміту НАТА пройдуць два сайд-івэнты па Беларусі, арганізаваныя Святланай Ціханоўскай
11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца Саміт НАТА, у якім возьмуць удзел кіраўнікі 31 дзяржавы, а таксама міністры замежных справаў і міністры абаронаў краінаў-сябровак Альянсу. Гэта найбуйнейшая ў гісторыі Літвы сустрэча такога рангу. Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне на ўдзел у Публічным форуме НАТА, дзе выступіць на адным з круглых сталоў і ў мерапрыемствах, арганізаваных Атлантычнай радай. […]
Адбылася прэм’ера пастаноўкі «Ціхары», якую наведала Святлана Ціханоўская
Учора ў Вільні Святлана Ціханоўская наведала прэм'еру пастаноўкі «Ціхары» па п'есе аднаго з сучасных беларускіх пісьменнікаў Сашы Філіпенкі. У аснове сюжэту – гісторыя пра беларускага лекара, які ў 2020 годзе адмовіўся лячыць амапаўца, і за гэта яго судзяць праз 10 гадоў. Святлана Ціханоўская: «Цяжка выказаць тыя эмоцыі, якія я адчула падчас спектакля. Я нібыта зноў […]
Стварэнне Кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз», павелічэнне падтрымкі для Беларусі, спецпрадстаўнік ЕС па Беларусі: як прайшоў візіт у Брусель
27-29 чэрвеня Святлана Ціханоўская знаходзілася ў Бруселі, дзе сустрэлася з прэзідэнтам Еўрапейскай рады, Вярхоўным камісарам ЕС, Еўракамісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства, а таксама з беларусамі. Разам з ёй былі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі, Павел Латушка і Уладзімір Астапенка. У Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі адбылася сустрэча беларусаў Бельгіі з удзельнікамі Кансультацыйнай […]