• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Інтэграцыя беларускіх уцекачоў: што абмяркоўвалі на сустрэчы з латвійскай камісіяй па грамадзянстве і міграцыі?

    31 студзеня, 2024

    У Рызе прайшло пасяджэнне камісіі па грамадзянстве, міграцыі і сацыяльнай згуртаванасці. Яго галоўнай тэмай стала інтэграцыя беларускіх уцекачоў у Латвіі. У пасяджэнні ўдзельнічалі пасол Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс, прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай у Эстоніі і Латвіі Віталь Малчанаў, а таксама прадстаўнікі парламента, МУС і Міністэрства адукацыі Латвіі, арганізацый Free Belarus, Світанак і Суполка.

    Ільва Эвертэ, прадстаўніца Free Belarus, адзначыла: «На пасяджэнні ўзнімаліся пытанні, з якімі сутыкаюцца беларускія бежанцы ў Латвіі, у тым ліку – пачатковай і вышэйшай адукацыі, а таксама пенсіённага забеспячэння».

    Таксама сустрэчу пракаментаваў Віталь Малчанаў: «Мы ўдзячныя парламенту Латвіі і парламенцкай групе «За дэмакратычную Беларусь» за арганізацыю сустрэчы. Мы абмеркавалі пытанні, якія датычацца бежанцаў: пачынаючы ад праезду ў грамадскім транспарце і заканчваючы навучаннем. Дзякуй прадстаўнікам міністэрстваў, што пачулі наш голас і важнасць узнятых пытанняў».

    Пасол Семаніс падзякаваў дэпутатам парламента і прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці за асвятленне пытанняў інтэграцыі беларускіх бежанцаў у латвійскае грамадства. Таксама амбасадар прапанаваў арганізацыям беларускай дыяспары прадставіць праекты дапамогі бежанцам і арганізацыям грамадзянскай супольнасці.

    Апошнія навіны