• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    31 снежня, 2023

    Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 2024. Поўны тэкст

    «Рэквізітар 1: Бачыла, як зноў курс даляра вырас? Рэквізітар 2: Ага, колькі ж ён будзе каштаваць у наступным годзе? Асістэнтка рэжысёра: Зноў чэргі на мяжы! Бацькі ўжо 20 гадзін спрабуюць выехаць. Аператар: У мяне ў пашпарце старонкі сканчаюцца. У Беларусь ехаць не варыянт. А тут легалізавацца не атрымаецца…  Рэжысёр: Сястру стрыечную на працы затрымалі. Усё […]
    31 снежня, 2023

    Ужо сёння – навагодні зварот Святланы Ціханоўскай

    Дарагія беларусы і беларускі, глядзіце навагоднюю прамову беларускай лідаркі 31 снежня а 23:50 па мінскім часе. Сустракаем Новы год разам!
    30 снежня, 2023

    Пажаданні беларусам і беларускам на 2024 год ад Святланы Ціханоўскай

    Падчас інтэрв’ю Еўрарадыё лідарка звярнулася да беларусаў з навагоднімі пажаданнямі: «Не хочацца казаць нейкіх банальных рэчаў, накшталт: «здароўя, эмоцый», бо вельмі часта гэта гучыць пуста. Кожнай сямʼі, кожнаму чалавеку зараз не хапае нечага свайго. У кагосьці ёсць моц, каб працягваць, а ў кагосьці няма моцы нават думаць аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Я хацела […]
    29 снежня, 2023

    Сетка моладзевых радаў: што запланавана на 2024 год?

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава разам з прадстаўнікамі моладзевых арганізацыяў з Беларусі, Малдовы, Украіны, Азербайджана і Даніі сфармавалі план дзеянняў на 2024 год. «Сетка моладзевых радаў» з’яўляецца аб’яднаннем нацыянальных моладзевых радаў пяці краінаў. Адным з вынікаў сумеснай працы падчас сустрэчы ў Кішынёве стаў план мерапрыемстваў, якія пройдуць у 2024 годзе, […]
    29 снежня, 2023

    Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай. Неўзабаве…

    Глядзіце зварот беларускай лідаркі 31 снежня а 23:50 па мінскім часе на яе афіцыйным YouTube-канале!
    28 снежня, 2023

    Чаго дамагліся дэмакратычныя сілы ў 2023 годзе?

    Каманда Офіса падсумавала вынікі працы дэмакратычных сілаў за 2023 год. Найбольш важныя моманты – коратка: 1. Распрацоўка і вынясенне на грамадскае абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі, Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, Дарожнай карты дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі, а таксама чатырох праектаў законаў у дапаўненне да Канстытуцыі Новай Беларусі. 2. Кансалідацыя дэмакратычных сілаў па асноўных напрамках дзейнасці […]
    28 снежня, 2023

    Падтрымка студэнтаў і выкладчыкаў, падрыхтоўка да рэформаў. Шчытцова – пра працу Офіса па адукацыі

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова распавяла пра працу каманды Офіса па адукацыі ў 2023 годзе. Адной з найбольш значных падзеяў стала распрацоўка дарожных мапаў па дэмакратызацыі адукацыі Беларусі. Гэта план дзеянняў, які дапаможа эфектыўна трансфармаваць сістэму адукацыі пасля дэмакратычнай змены ўлады ў краіне. Мапа па вышэйшай адукацыі ўжо вынесеная на […]
    27 снежня, 2023

    Якім беларуская лідарка бачыць 2024 год і як ставіцца да чакання «цуду»?

    Святлана Ціханоўская – у інтэрв’ю Радыё Свабодзе: «Я не чакаю, што будзе лёгка. Не чакаю нейкіх цудаў, што з’явіцца месія і вырашыць усе праблемы за нас, бо гэта наш з вамі абавязак. Ведаеце, я ўвогуле не люблю слова «чакаць». Чакаць, спадзявацца, што нешта зменіцца – шлях у нікуды. Я разумею, што трэба рабіць нешта кожны […]
    27 снежня, 2023

    Новы беларускі пашпарт, адасабленне ад расіянаў, падтрымка палітвязняў. Вячорка – пра працу ў 2023

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавядае пра працу дэмакратычных сілаў у 2023 годзе. Ключавымі дасягненнямі за гэты год Вячорка называе фарміраванне празрыстай структуры дэмакратычных сілаў, запуск сістэмы рэабілітацыі для рэпрэсаваных і палітвязняў, недапушчэнне візавага бану супраць беларусаў на еўрапейскім узроўні, а таксама фармалізацыю адносінаў з ЗША, ЕС і іншымі краінамі. Акрамя таго, вельмі важнай […]
    26 снежня, 2023

    Сейм Літвы падтрымаў выдачу відаў на жыхарства на тры гады для беларусаў

    У перадапошні дзень працы ў 2023 годзе Сейм Літвы прыняў папраўкі ў закон аб прававым статусе замежнікаў. Гэта датычыцца і беларусаў – літоўскі парламент падтрымаў прапанову МУС аб выдачы некаторым грамадзянам Беларусі відаў на жыхарства тэрмінам на тры гады. Від на жыхарства тэрмінам на тры гады будзе выдавацца беларусам, якія прыбылі ў Літву пры пасярэдніцтве […]
    26 снежня, 2023

    Святлана Ціханоўская – пра найбольш важныя палітычныя сустрэчы і іх адваротны бок

    Падчас інтэрв’ю Радыё Свабодзе беларуская лідарка падзялілася тым, якія міжнародныя візіты і сустрэчы лічыць вельмі значнымі: «Я б тут адзначала Маю Санду, умацаванне адносінаў з Малдовай. Упершыню краіна СНД запрасіла мяне і дэмакратычныя сілы з візітам. Таксама Стратэгічны Дыялог з ЗША – вельмі важная падзея, удзел у Давоскім форуме, запрашэнне на саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці […]
    26 снежня, 2023

    48 візітаў, 250 сустрэчаў, адносіны з Малдовай і Украінай. Кучынскі – пра міжнародную працу Офіса

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса ў 2023 годзе. Каманда прыклала вялікія намаганні для таго, каб захаваць Беларусь у сусветнай павестцы і выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва з іншымі краінамі. У 2023 годзе ў Святланы Ціханоўскай адбылося 48 афіцыйных візітаў, у тым ліку ўпершыню ў […]
    25 снежня, 2023

    Якое дачыненне да Беларусі мае намесніца дзяржсакратара ЗША? І як беларусы патрапляюць у Кангрэс?

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса. Сёння гаворка пойдзе пра самыя небанальныя ўражанні ад Стратэгічнага дыялогу «Беларусь – ЗША» – унікальнай палітычнай падзеі ў найноўшай гісторыі нашай краіны.
    24 снежня, 2023

    Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня

    «Ведаеце, сёння па ўсім свеце ўзгадваецца звычай дзяліцца аплаткай – кавалачкам хлеба, які перадаецца з рук у рукі. Такім чынам людзі выказваюць падтрымку і клопат, дзеляцца цеплынёй і любоўю. Але мы, беларусы, бескарысліва дзелімся ўсім гэтым не толькі на Каляды, але кожны дзень. Праз лісты, тэлефонныя званкі, абдымкі і добрыя словы. Дарагія мае, сёння я […]
    23 снежня, 2023

    Святлана Ціханоўская – пра ціск на рэжым: «Нам трэба зрабіць так, каб палітвязні сталі праблемай і для Лукашэнкі»

    Беларуская лідарка адказала на актуальныя пытанні па тэме палітвязняў: ці трэба дамаўляцца з нелегітымнымі ўладамі, чаму патрэбны ціск на рэжым і на што гатовая пайсці Ціханоўская дзеля вызвалення людзей з турмаў: «Я гатовая працаваць з ранку да позняга вечара, каб прыцягнуць увагу да нашай праблемы. Ключы ад турмаў не ў нас – яны ў рэжыму. […]
    22 снежня, 2023

    Што натхняе Святлану Ціханоўскую працягваць барацьбу?

    У інтэрв’ю Еўрарадыё беларуская лідарка падзялілася тым, што матывуе яе на далейшае змаганне за вольную Беларусь: «Матывуюць беларусы, якія працягваюць барацьбу. Я ведаю, што, нягледзячы на рэпрэсіі, беларусы ўнутры краіны збіраюцца ў суполкі, робяць акты сабатажу. Так, іх не пакажаш публічна, але яны ёсць. Мяне натхняюць гэтыя маленькія перамогі».
    22 снежня, 2023

    Ціханоўская: «Лукашэнка панясе пакаранне ў рамках міжнароднага права, і ніякі імунітэт ад гэтага не абароніць»

    Сёння былі прыняты новыя змены у закон аб прэзідэнце Беларусі. Святлана Ціханоўская: «Апошнія пару дзён людзі абмяркоўваюць праблемы Лукашэнкі са здароўем. Маўляў, хрыпіць і губляе голас. Не ведаю, якія дыягназы яму ставяць лекары. Але тое, што дыктатар страціў права казаць ад імя беларусаў, стала зразумела яшчэ ў 2020 годзе. Цяпер жа ён спрабуе ўмацаваць палітычны імунітэт, […]
    22 снежня, 2023

    Тры ключавыя моманты, чаму Стратэгічны дыялог – гэта важна: Дзяніс Кучынскі пра міжнародную працу

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса. У гэтым відэа гаворка пойдзе пра адну з найбольш важных палітычных падзеяў 2023 году – Стратэгічны дыялог «Беларусь – ЗША», які адбыўся ў пачатку снежня. У чым яго ўнікальнасць – глядзіце ў відэа!
    21 снежня, 2023

    Што трэба ведаць аб дакуменце па дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі?

    На гэтым тыдні быў прэзентаваны дакумент па дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі. Яго стварыла група экспертаў па ініцыятыве каманды па адукацыі Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. У картках вы знойдзеце адказы на галоўныя пытанні аб дакуменце, а таксама даведаецеся аб асноўных задачах першых трох этапаў рэформаў. Усе падрабязнасці вы можаце знайсці па […]
    21 снежня, 2023

    Залежнасць ад Расіі расце – што будзе далей? Распавядае Алесь Аляхновіч

    У эфіры Еўрарадыё дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт ABBA Алесь Аляхновіч распавёў пра эканамічную залежнасць Беларусі ад Расіі цяпер і ў 2024 годзе. Таксама ён адказаў на пытанне, як у новай Беларусі будуць выплачвацца крэдыты, набраныя рэжымам. «Нашая залежнасць ад Расіі крытычная. Па сутнасці, Расія мае ўсе рычагі ўплыву, каб шантажаваць Беларусь […]
    20 снежня, 2023

    Дэпутацкія групы ў 23 краінах, 4 законапраекты для Новай Беларусі. Лябедзька – пра працу ў Офісе

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька дае справаздачу па працы ў Офісе ў 2023 годзе. У параўнанні з мінулым годам, колькасць групаў «За дэмакратычную Беларусь» з 13 павялічылася да 23 краінаў свету. Акрамя таго, яны аб’ядналіся ў адзіны Альянс – моцную міжнародную кааліцыю па падтрымцы дэмакратычнай Беларусі. Таксама ў 2023 […]
    20 снежня, 2023

    Апошнія асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай у 2023 годзе. Прыходзьце!

    Гэта добрая магчымасць паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце задаць свае пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы. У гэтую пятніцу, 22 снежня, з 14:00 да 16:00 па Мінску пройдуць апошнія ў 2023 годзе асабістыя размовы Святланы Ціханоўскай з беларусамі. Да гэтых размоў можна далучыцца анлайн з любой […]
    19 снежня, 2023

    Офіс Святланы Ціханоўскай стаў суарганізатарам канферэнцыі «Рэформа кіравання сістэмай адукацыі ў Беларусі»

    У рамках праграмы «Кадравы рэзерв» пры падтрымцы Міжнароднага рэспубліканскага інстытута ў Вільні прайшла Канферэнцыя «Рэформа кіравання сістэмай адукацыі ў Беларусі. Разгляд магчымасцяў і праблемаў». Ініцыятарам праграмы стаў Аб’яднаны Пераходны Кабінет. Галоўная мэта мерапрыемства – падрыхтоўка кадраў для дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі. Падчас канферэнцыі быў арганізаваны семінар «Менеджмент у сферы вышэйшай адукацыі. Паміж дзяржаўнымі ўстаноўкамі і […]
    19 снежня, 2023

    Альянс групаў «За дэмакратычную Беларусь»: чаму гэта важна для беларусаў

    Адзін з самых важных вынікаў парламенцкага супрацоўніцтва 2023-га года – гэта аб’яднанне парламенцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» у адзіны Альянс. Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька распавядае, што стварэнне Альянсу значыць для беларусаў. 📌 Хто ўваходзіць у Альянс? Сёння Альянс аб’ядноўвае дэлегацыю па Беларусі Еўрапарламента і нацыянальныя Парламенты 23 краінаў: […]
    19 снежня, 2023

    Дэмакратызацыя вышэйшай адукацыі Беларусі: праект каманды Офіса Святланы Ціханоўскай па адукацыі

    У сучаснай беларускай адукацыі існуе шмат праблемаў: неэфектыўныя мадэлі кіравання, недасканалы змест навучальных праграмаў, тэхналагічная адсталасць. Скарачэнне міжнароднага акадэмічнага супрацоўніцтва, зніжэнне прафесійнага ўзроўню выкладчыкаў не дазваляюць нашай адукацыі адпавядаць патрабаванням часу. Відавочна, што сістэма патрабуе рэформаў – дэталёвых і шматступенных. Разумеючы гэта, па ініцыятыве каманды па адукацыі Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб’яднанага Пераходнага […]
    18 снежня, 2023

    Стратэгія пераходу да Новай Беларусі, прыярытэты працы. Дабравольскі – пра ўнутраную палітыку Офіса

    Старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі дае справаздачу па ўнутрыпалітычнай працы Офіса ў 2023 годзе. Найбольш значным дасягненнем стала распрацоўка і вынясенне на грамадскае абмеркаванне Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі. Гэты дакумент каманда Офіса распрацавала разам з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай Радай і шматлікімі экспертамі. Падрабязней глядзіце ў відэа.
    15 снежня, 2023

    Стратэгія пераходу да Новай Беларусі: чаму яна актуальная?

    Змена ўлады ў аўтарытарных рэжымах не заўсёды вядзе да дэмакратыі. Як паказалі гістарычныя практыкі Гаіці, Сірыі, Паўночнай Карэі і шэрагу іншых краінаў, адна дыктатура часта змяняецца іншай. Менавіта таму каманда Офіса, разам з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай Радай і шматлікімі экспертамі распрацавалі і вынеслі на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. Гэты дакумент прапісвае […]
    15 снежня, 2023

    Стыпендыі і акадэмічныя абмены для беларусаў – што абмяркоўвала Ціханоўская ў адным з галоўных універсітэтаў Бельгіі

    Напрыканцы працоўнага візіту ў Бельгію беларуская лідарка наведала Генцкі ўніверсітэт, дзе правяла сустрэчу з кіраўнікамі ўстановы, а таксама выступіла з лекцыяй. Ва ўніверсітэце, які з’яўляецца Альма-матар для двух нобелеўскіх лаўрэатаў, навучаецца дзясятак беларусаў. Падчас размовы з прарэктаркай Міке ван Херэвеге і іншымі прафесарамі, Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне адукацыйных праграмаў для беларускіх студэнтаў і прапанавала стварыць […]
    14 снежня, 2023

    Святлана Ціханоўская – літоўцам: «Я ўдзячная за тое, што вы падтрымалі нас у цяжкі час»

    Пасля перамоваў з Камітэтам па замежных справах літоўскага Сейма Святлана Ціханоўская выступіла перад прэсай. У інтэрв’ю лідарка падзякавала літоўскаму народу за падтрымку, а таксама адзначыла, што Літва з’яўляецца прыкладам прынцыповасці і паслядоўнасці ў змаганні за свабоду: «Я ўдзячная літоўскаму народу за тое, што ён падтрымаў нас у цяжкі час і прыняў тысячы беларусаў, якія ратуюцца […]