Нарадзіўся на Берасцейшчыне, узначаліў паўстанне Рэчы Паспалітай, дапамог ЗША здабыць незалежнасць, атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі. Усё гэта – адзін чалавек. З нагоды дня народзінаў рэвалюцыянера і ваеннага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі каманда Офіса падрыхтавала карткі з цікавымі фактамі, якія вы яшчэ маглі не ведаць пра нацыянальнага героя.
Святлана Ціханоўская: «Тадэвуш Касцюшка – асоба неверагоднага маштабу, чалавек ідэалаў і прынцыпаў. Ён не толькі марыў пра роўнасць і свабоду – ён за іх змагаўся. Як і ў нас, ягоных нашчадкаў, сэрца Касцюшкі прагнула свабоды і незалежнасці для сваёй краіны».