• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Мы не дазволім беларускаму народу знікнуць за новай жалезнай заслонай. Гэтыя людзі належаць да Еўропы»: сумесны артыкул Святланы Ціханоўскай і Аналены Бэрбак 

    14 лютага, 2024

    Святлана Ціханоўская сумесна з міністаркай замежных справаў Германіі Аналенай Бэрбак напісала артыкул для нямецкага выдання WELT. У тэксце аўтаркі факусуюць увагу на бесперапынных рэпрэсіях, праз якія кожны дзень праходзяць тысячы людзей унутры краіны, распавядаюць пра меры, што прымае ЕС па абароне беларусаў, і сцвярджаюць еўрапейскую будучыню Беларусі пасля дэмакратычнага транзіту ўлады.

    Прыводзім самыя яркія цытаты з артыкула.

    📌 «З-за жорсткага пуцінскага імперыялізму часта ўпускаецца з-пад увагі тое, што ўладны апарат у Беларусі таксама з’яўляецца рэпрэсіўным і агрэсіўным рэжымам, дыктатурай, а не ахвярай Пуціна. Народ не проста пакутуе з 2020 года, ён жыве ў рабстве ўжо некалькі дзесяцігоддзяў».

    📌 «Якімі б рознымі ні былі нашы гісторыі, у нас агульнае меркаванне: кожны чалавек мае права быць свабодным. Выйсці на вуліцу за сваю думку – не злачынства».

    📌 «Салідарнасць з тымі, хто змагаецца за свабоду ў Беларусі – гэта нашая агульная еўрапейская справа. Няважна, дзе мы нарадзіліся – у Гановэру ці Мікашэвічах».

    📌 «Барацьба за свабоду не спыняецца, таму што яе працягваюць адважныя людзі». 

    Арыгінальны артыкул можна прачытаць па спасылцы.

    Апошнія навіны