• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Стагнацыя, інфляцыя, вымыванне кадраў: Аляхновіч – аб выкліках для беларусаў у 2024

    06 лютага, 2024

    У інтэрв’ю «Позірку» дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт ABBA Алесь Аляхновіч падзяліўся меркаваннем аб галоўных цяжкасцях 2024-га для эканомікі Беларусі.

    Дарадца патлумачыў: чакаецца, што беларуская эканоміка вырасце на 1-2%, што ў два разы менш, чым у Польшчы, Літве і Латвіі. Большы рост могуць выклікаць два фактары. Першы – гэта «пазітыўны шок», то-бок падзея ў свеце, якая выкліча значны рост коштаў ці попыт на беларускі экспарт. Другі фактар – гэта істотныя фінансавыя ўліванні з Расіі.

    Аляхновіч не бачыць перспектывы пазітыўных шокаў для беларускай эканомікі. Прычына – яе прывязка да стагнуючай расійскай. Другі фактар таксама малаверагодны: «Пасля 2020-га Масква гатовая адтэрмінаваць выплату старых даўгоў, але новых грошай выдзяляе ўсё роўна няшмат».

    Дарадца таксама папярэдзіў аб інфляцыі: «Каб захаваць супрацоўнікаў ці знайсці новых, прадпрыемствы падвышаюць заробкі. Калі ў 2024 годзе працягнецца зніжэнне кадраў на рынку працы, можна чакаць, што заробкі будуць расці хутчэй, чым эканоміка. Людзі будуць больш траціць, а прадпрыемствы – падвышаць кошты, што стымулюе інфляцыю». На думку Аляхновіча, па выніках 2024-га кошты вырастуць на 8-9%.

    Так, галоўныя выклікі для эканомікі Беларусі сёлета – гэта стагнацыя, інфляцыя і вымыванне кадраў. Алесь Аляхновіч распавёў, што дапаможа пазбегнуць гэтага ў новай Беларусі:

    📌 Дэмакратычныя выбары і незалежная судовая сістэма дазволяць зняць эканамічныя санкцыі.

    📌 Лібералізацыя эканомікі і структурныя рэформы: абмежаванне ролі дзяржавы ў эканоміцы, стварэнне роўных і спрыяльных умоваў для бізнесу, павышэнне якасці кіравання на дзяржпрадпрыемствах з магчымасцю прыватызацыі, паляпшэнне сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва.

    📌 Інтэграцыя ў глабальную эканоміку і міжнародная падтрымка – з дапамогай ЕС, новага плана Маршала, МВФ, Сусветнага банка і іншых арганізацый.

    Падрабязней аб тым, як аднавіць эканоміку ў новай Беларусі – тут.

    Апошнія навіны