• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Спроба рэжыму перапісаць гісторыю, маніпуляваць каштоўнасцямі і дыктаваць грамадскія нормы». Маргарыта Ворыхава – пра новы школьны факультатыў

    07 лютага, 2024

    Дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава звярнулася да беларусаў з нагоды ўвядзення ў школах новага патрыятычнага факультатыва «Мая Радзіма» для вучняў 5-7 класаў. Сярод тэмаў факультатыва – ідэалогія беларускай дзяржавы, а таксама паняцці «Радзіма», «Айчына», «сімвалы дзяржаўнасці», «дзяржаўная ўлада».

    «Гэтая ініцыятыва – пагроза інтэлектуальнай свабодзе нашай моладзі. Рэжым Лукашэнкі імкнецца выкарыстаць гэты факультатыў як сродак ідэалагічнага выхавання, выдаючы яго за ініцыятыву па развіцці грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцяў», – адзначыла дарадца.

    Маргарыта Ворыхава заклікала вучняў ставіць пад сумнеў матэрыялы, распрацаваныя рэжымам, а бацькоў і настаўнікаў – дапамагаць дзецям мысліць крытычна і фармаваць уласныя меркаванні.

    Апошнія навіны