Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька прааналізаваў факты, якія атачаюць «Адзіны дзень галасавання», і на іх прыкладзе патлумачыў, чаму 25 лютага ператворыцца ў Беларусі ў дзень безвыбараў:
«У краінах, дзе ёсць выбары, выбарчыя камісіі фармуюцца як з прыхільнікаў улады, так і з апанентаў. Узаемны кантроль дазваляе пазбягаць фальсіфікацыяў. А хто будзе лічыць галасы ў лютым? Сярод 57 тысяч 233 чальцоў выбарчых камісіяў – ніводнага прадстаўніка апазіцыі. Што рабіць? Не ўдзельнічаць, не галасаваць, не легітымізаваць».
Больш падрабязна – у відэа.