• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    07 лістапада, 2023

    Святлана Ціханоўская і Ганна Люрман абмеркавалі спрашчэнне легалізацыі беларусаў Нямеччыны

    У дыялогу з нямецкай міністаркай па справах Еўропы Святлана Ціханоўская ўзняла пытанні дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежным медыя, а таксама павелічэнне падтрымкі для рэпрэсаваных. Асобна абмеркавалі дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне, якім Нямеччына раней перадала 5 джыпаў і мабільны шпіталь. Міністарка анансавала падрыхтоўку дакументаў, што спросцяць легалізацыю беларусаў у Германіі. У прыватнасці, урад падрыхтуе […]
    07 лістапада, 2023

    Святлана Ціханоўская: «У нас ёсць моцная міжнародная кааліцыя саюзнікаў»

    Беларуская лідарка выступіла ў Берліне на першай сустрэчы Альянса групаў «За дэмакратычную Беларусь». Такія групы ўжо існуюць у 22 краінах свету. Удзел у мерапрыемстве ўзялі кіраўнікі парламенцкіх групаў з Аўстрыі, Францыі, Грузіі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі і Іспаніі. Анлайн далучыліся парламентарыі з Ірландыі, ЗША і Украіны. У прамове Святлана Ціханоўская […]
    07 лістапада, 2023

    Выступ Святланы Ціханоўскай на сустрэчы групаў «За дэмакратычную Беларусь» у Берліне, 2023

    «Паважаныя Герхард Валерс, Юазас Алекас, Поль Галес, Аніка Глогоўскі-Мертэн, Марка Фібер, Шаноўнае спадарства, паважаныя калегі, Сябры дэмакратычнай Беларусі, Я вельмі радая, што мы нарэшце сабраліся тут, у Берліне. Мы працавалі над арганізацыяй сённяшняга мерапрыемства на працягу многіх месяцаў. І дазвольце мне пачаць са слоў падзякі паважанаму Фонду імя Конрада Адэнаўэра за магчымасць правесці яго. Дзякую […]
    06 лістапада, 2023

    Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе новага амбасадара Чэхіі

    Алеш Опата будзе прадстаўляць інтарэсы Чэхіі ў Літве, а таксама падтрымліваць сувязь з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Падчас размовы беларуская лідарка і Алеш Опата абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў у Чэхіі, у тым ліку выдачу пашпартоў замежніка для нашых грамадзянаў, якія не могуць вярнуцца дамоў. Такі пашпарт ужо атрымала юная беларуска Вара, якая дапамагае нашым добраахвотнікам ва […]
    06 лістапада, 2023

    Юная беларуска, якая дапамагае добраахвотнікам ва Украіне, атрымала пашпарт замежніка ў Чэхіі

    Святлана Ціханоўская: «Сябры, памятаеце цудоўную дзяўчынку Вару? Маленькая беларуска два гады збірала на дрон, а потым перадала яго байцам Палка Кастуся Каліноўскага разам з кранальным лістом. Здавалася, у гісторыі пастаўлена кропка. Але я не дарма звала Вару нашай маленькай гераіняй! У такім юным узросце яна кожны дзень робіць добрыя справы і з усіх сіл імкнецца дапамагчы […]
    06 лістапада, 2023

    Беларуска-ўкраінскі форум Астрожскіх: праекты па прававой экспертызе і спецпрадстаўнік Беларусі ў Вярхоўнай Радзе

    4-5 лістапада ў Львове прайшоў другі беларуска-ўкраінскі форум імя Астрожскіх, дзе абмяркоўваліся разнастайныя фарматы ўзаемадзеяння між краінамі. З беларускага боку ўдзел узялі прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Палка Кастуся Каліноўскага, а таксама палітычныя эксперты.  Падчас сустрэчы яны разам з украінскімі палітыкамі і дэпутатамі Вярхоўнай Рады шукалі рашэнні актуальных праблем беларусаў ва Украіне. Вынікам […]
    06 лістапада, 2023

    Швецыя прызначыла спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Швецыі Тобіасам Більстрамам. Бакі абвясцілі аб прызначэнні Швецыяй спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю. Яго сфера адказнасці – праца з беларусамі ў выгнанні, супрацоўніцтва з дэмсіламі, умацаванне міжнародных адносінаў. Пост заняла Крысціна Юханесан, былая амбасадарка Швецыі ў Беларусі. Швецыя далучылася да Францыі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, якія раней таксама […]
    03 лістапада, 2023

    Святлана Ціханоўская распавяла пра планы на працоўны візіт у Берлін 

    «На наступным тыдні мы з камандай наведаем Берлін. Тут будзе створаны Альянс «За дэмакратычную Беларусь», куды ўвойдуць дзясяткі парламенцкіх групаў з розных краінаў свету. Мы збярэмся разам, каб выпрацаваць агульную стратэгію па Беларусі. Абмяркуем, якім чынам дапамагчы беларусам не толькі за мяжой, але і ўнутры краіны. Падчас візіту я сустрэнуся са спікеркай Бундэстагу, камітэтам па […]
    02 лістапада, 2023

    Аўтамабілям з расійскімі нумарамі забаранілі знаходзіцца ў Латвіі пасля 14 лютага 2024 года

    Сейм Латвіі канчаткова прыняў папраўкі, якія забараняюць знаходжанне ў Латвіі аўтамабіляў з расійскай рэгістрацыяй. Па новых правілах, уладальнікі расійскіх аўто павінны перарэгістраваць іх на працягу 3,5 месяца або вывезці машыну з краіны. Пасля 14 лютага 2024 года аўтамабілі з расійскімі нумарамі змогуць знаходзіцца ў Латвіі толькі транзітам. Парушальнікаў новых правілаў улады Латвіі будуць штрафаваць, а іх аўто […]
    02 лістапада, 2023

    Давайце сёння ўспомнім нашых герояў

    Святлана Ціханоўская: «Дзяды – важны дзень для беларусаў яшчэ са старажытных часоў. Сёння, згодна з традыцыяй, беларусы наведаюць магілы родных, блізкіх і сяброў. З цеплынёй, але і з болем у душы, мы згадаем родных і блізкіх, якія больш не з намі. Але ж беларусы – гэта вялікая сям’я. Таму сёння давайце разам успомнім нашых беларускіх […]
    01 лістапада, 2023

    Святлана Ціханоўская адказвае на пытанні беларусаў

    Чытачы «Настоящего Времени» папрасілі Ціханаўскую распавесці пра тое, як яна спраўляецца са стрэсам. Святлана Ціханоўская: «Ніяк не спраўляюся, я жыву ў ім. Я не карыстаюся ніякімі тэрапіямі, я сама сабе псіхааналітык і псіхолаг. Можа быць, я ўжо прызвычаілася з гэтым неяк, жыць у пастаянным стрэсе. Імкнуся, а што рабіць? Апусціць рукі і ўсё?»
    01 лістапада, 2023

    Ціханоўская распавяла, як ідзе праца над новым беларускім пашпартам

    «Амаль кожны дзень я атрымліваю паведамленні ад беларусаў пра праблемы з пашпартамі і легалізацыяй. Мне пішуць з надзеяй даведацца, як прасоўваецца запуск праекту новага беларускага пашпарта. І я вырашыла расказаць апошнія навіны тут. Цяпер мы на этапе вытворчасці першых узораў пашпарта. Мы пачалі працэс закупкі матэрыялаў для іх друку. Пасля таго як будуць гатовыя першыя […]
    31 кастрычніка, 2023

    10 лістапада ў Таліне пройдзе беларуска-эстонская Канферэнцыя

    10 лістапада ў Таліне пройдзе першая беларуска-эстонская Канферэнцыя. Мерапрыемства арганізаванае міністэрствам замежных справаў Эстоніі ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай, эстонскім Інстытутам правоў чалавека і Еўрапейскім фондам дэмакратыі.  Аб правядзенні такой Канферэнцыі было дамоўлена ў чэрвені 2023 года падчас сустрэчы Святланы Ціханоўскай з міністрам замежных справаў Эстоніі Маргусам Цахкна. На адкрыцці Канферэнцыі выступіць Святлана Ціханоўская […]
    30 кастрычніка, 2023

    «А тата мяне павіншуе?» Святлана Ціханоўская распявала пра тое, як дзеці чакаюць звестак ад бацькі 

    У інтэрв'ю Радыё Свабодзе беларуская лідарка распавяла пра Сяргея Ціханоўскага: «Ужо 7 месяцаў я не ведаю нічога пра Сяргея. Адвакаты не маюць доступу ў турму. Лісты дзецям не прыходзяць.  Агнія малюе рысункі тату і кожны дзень пытаецца пра яго. Вось у яе хутка будзе дзень народзінаў і яна пытаецца: а тата мяне павіншуе? Такое вось дзіцячае […]
    30 кастрычніка, 2023

    Куды звяртацца па дапамогу? Пачала працу служба «Адно акно» 

    На мінулым тыдні прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы запусціла інфармацыйна-кансультацыйную службу «Адно акно», дзе кожны беларус і беларуска змогуць атрымаць бясплатную дапамогу.  На дадзены момант у базе службы 245 арганізацый, якія аказваюць юрыдычную, медыцынскую, псіхалагічную і фінансавую дапамогу беларусам ці адказваюць за вырашэнне розных сацыяльных пытанняў. У гэтым спісе – недзяржаўныя арганізацыі, мясцовыя ініцыятывы за […]
    29 кастрычніка, 2023

    Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Кастрычнік 2023 / Выпуск 19

    Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бясьпечны ананімны чат-бот: @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных формаў ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі […]
    26 кастрычніка, 2023

    Святлана Ціханоўская наведала выставу былой палітзняволенай Асі Булыбенка

    У віленскім Цэнтры беларускай супольнасці і культуры дзейнічае выстава «Пазнака», якую зладзіла былая палітзняволеная студэнтка Ася Булыбенка. Выстава прысвечаная гадавіне яе затрымання на Маршы маладосці ў 2020 годзе. Як кажа сама Ася, мастацтва дапамагло ёй справіцца са зняволеннем і падтрымлівае зараз, ужо на свабодзе.
    25 кастрычніка, 2023

    Сейм Латвіі выключыў згадку грамадзянаў Беларусі з праекту закона аб дарожным руху

    На мінулым тыдні прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і Віталь Малчанаў сустракаліся з групай «За дэмакратычную Беларусь» у Сейме Латвіі. Вынікам гэтай сустрэчы стала рашэнне Камісіі па народнай гаспадарцы Сейма Латвіі выключыць з «чорнага спісу» аўтамабілі з беларускімі нумарамі. «Падчас сустрэчы ў Сейме Латвіі мы знайшлі патрэбныя словы і аргументы, якія пераканалі дэпутатаў выключыць […]
    25 кастрычніка, 2023

    Што трэба ведаць пра праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным? 

    Увесь гэты месяц мы знаёмілі вас з праектам Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, які распрацаваў Офіс Святланы Ціханоўскай разам з юрыстамі, праваабаронцамі і недзяржаўнымі арганізацыямі. Галоўная мэта Канцэпцыі – аднаўленне справядлівасці ў перыяд дэмакратычнага транзіту ўлады ў Беларусі.  У гэтым пасце мы сабралі спасылкі з адказамі на асноўныя пытанні па Канцэпцыі:    – Асноўныя прынцыпы Канцэпцыі апісаныя […]
    25 кастрычніка, 2023

    Выступ Святланы Ціханоўскай на Канферэнцыі Аляксантэры ва Універсітэце Хельсінкі, 2023

    «Дарагія сябры, паважаныя прафесары, даследчыкі і госці Канферэнцыі Аляксантэры! Я рада, што гэтую канферэнцыю праводзіць Універсітэт Хельсінкі, бо Фінляндыя таксама прайшла цяжкі шлях дэкаланізацыі. Дзесяцігоддзямі сітуацыю ў маёй роднай Беларусі апісвалі словам «фінляндызацыя»: Беларусь намінальна была незалежнай, але заставалася ў расійскай сферы ўплыву. Сёння ж «фінляндызацыя» азначае нешта зусім іншае. Фіны не толькі пазбавіліся сваёй […]
    25 кастрычніка, 2023

    Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Крысцінай Рыхтэр у гэты чацвер

    На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай будзе ўдзельнічаць дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр. Вы зможаце абмеркаваць праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды, які распрацавала каманда Офіса ў супрацоўніцтве з юрыстамі і праваабаронцамі, і задаць свае пытанні. Размовы пройдуць заўтра, 26 кастрычніка, з 13:00 да 14:00 па Мінску. Гэтыя размовы праходзяць анлайн, […]
    24 кастрычніка, 2023

    Святлана Ціханоўская – літоўцам: «Нам трэба ўмацоўваць нашае супрацоўніцтва і шукаць тое, што нас аб’ядноўвае»

    Беларуская лідарка прыняла ўдзел у мерапрыемстве «Беларусь і беларусы пасля 2020 года» ў Віленскім універсітэце. Разам з беларускімі і літоўскімі экспертамі і палітыкамі яна абмеркавала сітуацыю ў нашай краіне, а таксама адносіны з Літвой. «Рэжымы Лукашэнкі і Пуціна будуць рабіць усё магчымае, каб разбурыць сяброўства беларусаў і літоўцаў. Але нам трэба шукаць тое, што нас аб'ядноўвае, і […]
    24 кастрычніка, 2023

    Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцці амбасады Канады ў Вільні

    24 кастрычніка Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у адкрыцці амбасады Канады ў Вільні. Амбасадаркай прызначаная Жанэт Сотнер.  На працягу апошніх гадоў Канада актыўна падтрымлівала грамадзянскую супольнасць Беларусі, жаночыя ініцыятывы і медыя-ініцыятывы, а таксама беларускую праграму Chatham House. Святлана Ціханоўская двойчы сустракалася з прэм'ер-міністрам Канады Джасцінам Трудо. Акрамя гэтага, Канада ўвайшла ў групу сяброў Беларусі у АБСЕ.
    24 кастрычніка, 2023

    Прамова Святланы Ціханоўскай на семінары «Беларусь і беларусы пасля 2020» у Віленскім універсітэце, 2023

    «Дарагія сябры, літоўцы і беларусы, Гэты семінар – выдатная нагода пагаварыць аб месцы Беларусі ў Еўропе і аб літоўска-беларускіх адносінах. Хацелася б падзякаваць Таццяне Чуліцкай і прафесарке Карасцялёвой, а таксама Віленскаму ўніверсітэту за арганізацыю гэтага мерапрыемства. Асобны дзякуй прафесару Шэшэльгіце з Інстытута міжнародных адносінаў і палітычных навук. Ваш інстытут будуе масты паміж літоўскай і беларускай […]
    24 кастрычніка, 2023

    Дарадца Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтам Маргарыта Ворыхава паўдзельнічала ў сустрэчы студэнтаў ЕГУ з моладзевымі арганізацыямі

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтам Маргарыта Ворыхава ўзяла ўдзел у сустрэчы студэнтаў з моладзевымі арганізацыямі ў ЕГУ. Мерапрыемства арганізаванае Цэнтрам канстытуцыяналізму і правоў чалавека Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які падчас сустрэчы распавёў пра сваю працу, а таксама пазнаёміў студэнтаў са шматлікімі моладзевымі арганізацыямі і ініцыятывамі. Маргарыта Ворыхава падзялілася сваім вопытам як прэзідэнтка моладзевага савета […]
    23 кастрычніка, 2023

    Мерапрыемства «Беларусь і беларусы, 2020+» у Віленскім універсітэце з удзелам Святланы Ціханоўскай

    У аўторак, 24 кастрычніка, Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у імпрэзе «Беларусь і беларусы, 2020+» і выступіць з праграмнай прамовай пра сітуацыю ў краіне і прыярытэтах працы.  Гэтая дыскусія арганізаваная Інстытутам міжнародных адносін і паліталогіі Віленскага ўніверсітэта ў партнёрстве з Інстытутам глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта. Падчас мерапрыемства будуць выпрацоўвацца палітычныя рэкамендацыі адносна бягучай сітуацыі ў Беларусі і […]
    23 кастрычніка, 2023

    Святлана Ціханоўская і Інгрыда Шымоніце абмеркавалі змякчэнне ўмоваў легалізацыі для беларусаў у Літве 

    Сёння беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгрыдай Шымоніце. На сустрэчы абмеркавалі змякчэнне ўмоваў легалізацыі для беларусаў у Літве. Святлана Ціханоўская прывітала прапанову працягнуць тэрмін відаў на жыхарства з аднаго да трох гадоў і пашырыць выдачу пашпартоў замежніка.  Беларуская лідарка падзякавала прэм’ерцы за падтрымку: «Я вельмі ўдзячная за неўраўнанне абмежаванняў супраць беларусаў і расіянаў. Вельмі […]
    23 кастрычніка, 2023

    Святлана Ціханоўская: «Еўрасаюз – гэта прастора для Беларусі, каб захаваць сваю незалежнасць»

    Учора беларуская лідарка выступіла на Форуме ў Браўншвайгу, які арганізаваў нямецкі Саюз моладзі. Разам з ёй удзельнічалі старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, кіраўнік Еўрапейскай народнай партыі Манфрэд Вэбер, а таксама прысутнічаў намеснік у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Валер Кавалеўскі. «Для нас Еўрасаюз не толькі паспяховая эканамічная сіла, лідар інавацыяў, адукацыі і сацыяльных праграмаў. Гэта не толькі прастора […]
    23 кастрычніка, 2023

    Прамова Святланы Ціханоўскай на Форуме Моладзевага саюза Германіі, 2023

    Паважаная Старшыня фон дэр Ляйен, Паважаны Ёханэс Вінкель, Паважаная Старшыня Лідзія Перэйра, Паважаны Старшыня Манфрэд Вэбер, Паважаны Амбасадар Рон Просар, Паважаны Старшыня Дэніэл Каспары, Паважаны Макс Мёрзебург! Дарагія члены Моладзевага саюза, Для мяне вялікі гонар выступаць тут перад вамі – будучай палітычнай элітай Нямеччыны. Віншую вас з паспяховым правядзеннем «Дня Германіі». Учора па шляху ў Браўншвейг […]