• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Франак Вячорка – пра візіт у Берн: «У Швейцарыі моцны голас у міжнародных арганізацыях, якім яна можа скарыстацца напоўніцу»

    28 лютага, 2024

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў дэталі працоўнага візіту ў Берн і агучыў пытанні, якія беларуская лідарка ўзняла падчас сустрэчаў са швейцарскімі ўладамі. Асноўнымі тэмамі дыялогаў сталі бягучая сітуацыя з палітвязнямі і неабходнасць ціску на рэжым разам з Еўрасаюзам, а таксама пытанні прызначэння спецыяльных працэдур па Беларусі Радай па правах чалавека ААН. Акрамя таго, лідарка заклікала ўлады падтрымаць беларускую грамадзянскую супольнасць. 

    «Швейцарыя магла б выступіць з публічнымі заявамі ў падтрымку дэмакратычнай незалежнай Беларусі. Для нас кантакт са Швейцарыяй істотны. Нягледзячы на свой нейтралітэт, яна займае досыць прынцыповую і моцную пазіцыю па Беларусі», – пракаментаваў Вячорка.

    Таксама Святлана Ціханоўская заклікала швейцарскія ўлады запрасіць прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі на «Саміт Міру» па Украіне, які неўзабаве адбудзецца ў краіне.

    Апошнія навіны