• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Франак Вячорка: «Гэты візіт вяртае беларускае пытанне на парадак дня ААН»

    29 лютага, 2024

    Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка падзяліўся падрабязнасцямі візіту беларускай лідаркі ў Жэневу, дзе яна выступіла з прамовай перад дэлегацыямі больш чым з 50 краінаў свету. Вячорка адзначыў: гэтая падзея важная тым, што выступ Святланы Ціханоўскай слухалі не толькі дэлегацыі дэмакратычных краінаў. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі тых краінаў, якія звычайна займаюць вельмі пасіўную пазіцыю датычна Беларусі.

    Таксама дарадца распавёў, што ў наступным месяцы Рада па правах чалавека ААН будзе разглядаць рэзалюцыю па Беларусі, ад якой будуць залежыць наступныя дзеянні ААН:

    «У гэтай рэзалюцыі мы прапаноўваем замацаваць два мандаты: спецдакладчыка ААН па Беларусі і экспертнай групы, якая будзе збіраць доказы злачынстваў і намагацца прыцягнуць рэжым да адказнасці. Калі атрымаецца прасунуць рэзалюцыю праз галасаванне, у нас будзе болей шанцаў дабіцца таго, каб палітвязняў вызвалілі з турмаў, а ўсе вінаватыя былі прыцягнутыя да адказнасці».

    Апошнія навіны