• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дарадцы Святланы Ціханоўскай узялі ўдзел у Ялцінскай канферэнцыі ў Кіеве

    24 лютага, 2024

    Канферэнцыя прымеркаваная да гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Удзел у ёй бяруць лідары і палітыкі шэрагу дзяржаваў, прадстаўнікі кіраўніцтва Украіны, дэпутаты, эксперты і вайскоўцы. Ад Беларусі ўдзельнічаюць галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.

    Раней прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай сустрэліся з прадстаўнікамі Штаба Палка Каліноўскага, з якімі абмеркавалі супрацоўніцтва і падтрымку для беларускіх добраахвотнікаў. Акрамя таго, сустрэліся з дарадцам офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падаляком, дэпутатамі Вярхоўнай рады, групай Сяброў дэмакратычнай Беларусі і кіраўніком камітэта па замежных справах украінскага Парламента.

    Таксама разам з прадстаўніком Палка Каліноўскага адбылася сустрэча з кіраўнікамі і прадстаўнікамі камітэтаў замежных справаў парламентаў Літвы, Канады, Бельгіі, Чэшскай Рэспублікі, Фінляндыі, Эстоніі, Грэцыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Латвіі, Ірландыі, Ісландыі, якія наведваюць Кіеў з нагоды гадавіны поўнамаштабнага ўварвання.

    Апошнія навіны