• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Гэта не толькі пра чысты бізнес, гэта пра стварэнне беларускай супольнасці». Алесь Аляхновіч – пра вынікі першага Беларускага бізнес-форуму

    04 сакавіка, 2024

    У Вашынгтоне прайшоў першы Беларускі бізнес-форум у ЗША, арганізаваны Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (АВВА). Алесь Аляхновіч, дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі, распавёў пра вынікі мерапрыемства.

    Агулам у івэнце ўдзельнічалі больш за 150 чалавек. Сярод іх – беларускія бізнесоўцы з ЗША і Канады, прадстаўнікі Дзярждэпартамента ЗША, Дэпартамента гандлю і USAID.

    На панэльных дыскусіях уздымаліся пытанні падтрымкі беларускага бізнесу з боку ЗША, развіцця нашай бізнес-дыяспары і вырашэння фінансавых праблемаў беларускіх бізнесоўцаў.

    Вынікам Форуму стала падпісанне дамовы паміж Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) і Згуртаваннем беларусаў Канады. Як расказаў Алесь Аляхновіч, у сувязі з гэтым у будучыні плануюцца бізнес-мерапрыемствы ў Канадзе. Форумы для беларускіх бізнесоўцаў плануюцца і ў Вільні, Варшаве, Каліфорніі, а таксама падчас Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

    «Нягледзячы на перашкоды з боку рэжыму, федэральныя органы ЗША зацікаўленыя ў падтрымцы беларусаў. Ёсць і вялікі попыт ад саміх бізнесоўцаў, дыяспары. Гэта натхняе яднацца і будаваць супольнасць!», – падсумаваў дарадца.

    Падрабязней – у відэа.

    Апошнія навіны