Святлана Ціханоўская: «Гэта проста невыносна! Мне складана апісаць увесь боль, што я адчуваю зараз. Але яшчэ я адчуваю злосць. Злосць на несправядлівасць. На тое, што жанчыны не могуць адчуваць сябе ў бяспецы. На тое, што нехта абвінавачвае ахвяру гвалту ў тым, што здарылася.
У нашым свеце не павінна быць месца жорсткасці і гвалту. А вінаватыя ў такіх злачынствах павінныя быць пакараныя.
Мае шчырыя спачуванні блізкім і сябрам. Светлая памяць Лізе…»