• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Ціханоўская прыняла ў Офісе новапрызначанага амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі 

    23 лютага, 2024

    2 лютага 2024 Ігар Кізім уступіў на пасаду амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі. 23 лютага, напярэдадні другой гадавіны паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, Святлана Ціханоўская прыняла Кізіма ў сваім Офісе. 

    Беларуская лідарка павіншавала амбасадара з прызначэннем і выказала словы салідарнасці і падтрымкі Украіне. Бакі абмеркавалі пачатак беларуска-ўкраінскага дыялогу і магчымае супрацоўніцтва паміж дэмакратычнай Беларуссю і Украінай. 

    Лідарка таксама падзякавала Ігару Кізіму за яго працу ў Беларусі – там ён быў апошнім украінскім амбасадарам, з 2017 па 2023 год.

    Апошнія навіны