Сёння а 15:00 па ўсёй Беларусі пачалася трансляцыя відэазварота Святланы Ціханоўскай да беларусаў – з нагоды гадавіны пачатку вайны і рэжымных безвыбараў.
Мяркуецца, што відэа магло выйсці агулам на больш чым 2000 экранаў – на плошчах, у супермаркетах, гандлёвых і спартовых цэнтрах. Зварот працягвае паказвацца на гэты момант.
Акцыю правяло аб’яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL.