• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаром Швейцарыі

    28 лютага, 2024

    Падчас працоўнага візіту ў Берн, сталіцу Швейцарыі, Святлана Ціханоўская наведала Дэпартамент па замежных справах, дзе сустрэлася з дзяржаўным сакратаром Аляксандрам Фазэлем.

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі. Ціханоўская прапанавала, каб амбасадарка Швейцарыі ў Беларусі патрабавала інфармацыю пра палітзняволеных, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, і доступ да турмаў. Таксама Ціханоўская і Фазэль абмеркавалі шляхі прыцягнення рэжыму да адказнасці праз міжнародныя суды, у тым ліку за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыяторыяў у Беларусь.

    Асобна гаварылі пра легалізацыю беларусаў, у тым ліку пра праблемы з пратэрмінаванымі пашпартамі, апастылем і атрыманнем пашпартоў замежніка. Дзяржсакратар заверыў: Швейцарыя гатова выдаваць пашпарты замежніка беларусам, якія не могуць вярнуцца дадому.

    Таксама Ціханоўская і Фазэль абмеркавалі магчымы ўдзел Беларусі ў «Саміце Міру» ва Украіне, які пройдзе ў Швейцарыі. Ціханоўская адзначыла, што Беларусь – гэта, хоць і частка праблемы, але і частка яе вырашэння.

    Акрамя гэтага, Ціханоўская заклікала Швейцарыю падтрымаць рэзалюцыю па Беларусі ў Радзе па правах чалавека ў сакавіку і ўзняць беларускае пытанне падчас Канферэнцыі Міжнароднай арганізацыі працы летам.

    Бакі таксама абмеркавалі падтрымку беларускай дыяспары і культурных ініцыятываў.

    Апошнія навіны