• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Вільні адбыліся сустрэчы ў рамках Стратэгічнага дыялогу «Беларусь-ЗША»

    23 лютага, 2024

    23 лютага Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе Крыса Сміта. Намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША па Усходняй Еўропе знаходзіцца ў Вільні ў рамках Стратэгічнага дыялогу паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ЗША. 

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі і трагічную смерць Ігара Ледніка, план працы Стратэгічнага дыялогу на гэты год, падтрымку грамадзянскай супольнасці і рэпрэсаваных. Крыс Сміт паведаміў Ціханоўскай пра новы пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі і яго памагатых за саўдзел у вайне Расіі супраць Украіны і незаконны вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў у Беларусь.

    Таксама ў рамках Стратэгічнага дыялогу адбылася асобная дыскусія па сітуацыі з палітвязнямі і магчымых шляхах іх вызвалення з удзелам прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады і праваабаронцаў.

    Апошнія навіны