Вывад расійскіх войскаў з Беларусі, вырашэнне пытання беларускіх студэнтаў: пра што ў Мюнхене гаварылі Святлана Ціханоўская і новаабраны прэзідэнт Чэхіі
Падчас Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з новаабраным прэзідэнтам Чэхіі Петрам Павелам. Павел – экс-генерал НАТА, які перамог на выбарах з найвялікшым вынікам у гісторыі прамых выбараў у Чэхіі. Ён запэўніў, што гатовы падтрымліваць дэмакратычную Беларусь. Святлана падзялілася стратэгіяй па палітзняволеных, дзе пажаданы першы крок да дыялогу – вызваленне рэжымам палітычных вязняў па гуманітарных […]
Сустрэча Ціханоўскай з міністрам замежных Ірландыі: гаварылі пра падтрымку беларускай мовы, абмены, падтрымку грамадзянскай супольнасці
На палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская правяла сустрэча з Міхолам Марцінам, былым прэм’ерам, а цяпер міністрам замежных справаў Ірландыі. Ціханоўская заклікала Ірландыю падтрымаць ініцыятывы па вызваленні і рэабілітацыі палітычных вязняў, праекты на ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, працу беларускай кантактнай групы ў Радзе Еўропы, а таксама праекты Ірландскай амбасады ў Вільні, накіраваныя на Беларусь. Акрамя […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з презідэнтам канферэнцыі Еўрапейскіх Рабінаў Пінхасам Гольдшмідтам
Пінхас Саламонавіч Гольдшмідт – сусветна вядомы рабін, вучоны і лідар габрэйскай абшчыны. Святлана Ціханоўская і Гольдшміт абмервалі сітуацыю з габрэйскай суполкай у Беларусі, а таксама кантакты з Ізраілем. Ціханоўская асудзіла антысеміцкія заявы Лукашэнкі і адзначыла важную ролю габрэйскай супольнасці ў гісторыі Беларусі. Беларуская лідарка сказала, што для Беларусі важна падтрымліваць добрыя зносіны з Ізраілем, і […]
Святлана Ціханоўская падчас выступу на Мюнхенскім форуме: «Ад Беларусі залежыць контур бяспекі ўсяго рэгіёна»
Святлана Ціханоўская заклікала Еўропу да рашучасці і паслядоўнасці, абазначыла неабходнасць прыцягнення да адказнасці памагатых рэжыму Лукашэнкі, распавяла пра беларускіх партызанаў, кіберпартызанаў і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне, а таксама падкрэсліла неабходнасць клапаціцца пра будучую бяспеку рэгіёна ўжо зараз. «Беларусь не павінна заставацца праблемай, якую будзем вырашаць пасля. Ад Беларусі залежыць бяспека ў рэгіёне і ва ўсёй […]
Будучыня бяспекі і агульная стратэгія ў рэгіёне: перамовы ў Мюнхене з Олафам Шольцам і кіраўніком яго канцылярыі
Святлана Ціханоўская сустрэлася з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, падчас якой прапанавала выпрацаваць новую стратэгію ў абарону беларускай незалежнасці. Таксама Святлана Ціханоўская з прадстаўніком Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла сустрэчу з кіраўніком канцылярыі Шольца Вольфгангам Шмідтам. Яны абмеркавалі будучыню бяспекі і агульную стратэгію ў рэгіёне, дзе Беларусь – адзін з ключавых элементаў бяспекі.
Дэлегацыя Святланы Ціханоўскай на Мюнхенскай канферэнцыі правяла перамовы аб бяспецы ў рэгіёне з кіраўніком канцылярыі Шольца
Падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніком канцылярыі Шольца Вольфгангам Шмідтам. Яны абмеркавалі будучыню бяспекі ў рэгіёне. На сустрэчы абмяркоўвалі: – стварэнне кааліцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Святлана Ціханоўская папрасіла Германію стаць адным з лідараў такой кааліцыі, каб гарантаваць мірны пераход улады, вывад расійскіх войскаў, распрацоўку плана адбудовы Беларусі і плана […]
Пашпарт новай Беларусі, спрашчэнне візавых працэдураў: сустрэча з Еўракамісаркай па ўнутраных справах Ільвай Ёхансан
На сустрэчы быў прадстаўлены праект дакумента, які дапаможа беларусам за мяжой ідэнтыфікавацца, пацвярджаць сваё грамадзянства, а ў ідэале – падарожнічаць. Хаця наперадзе яшчэ вялікая праца, зроблены першы важны крок у гэтым напрамку, каб дакумент быў узгоднены з міжнароднымі стандартамі. У сакавіку-красавіку адбудуцца кансультацыі з міністрамі замежных справаў па пытаннях выдачы такіх часовых дакументаў і спрашчэння знаходжання […]
Падтрымка Кантактнай групы і ўдзел у Саміце Рады Еўропы. Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Ісландыі
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных справаў Ісландыі Тордыс Колбрун Рэйкфьёрд Гільфадацір, якая зараз старшынюе ў Радзе Еўропы. У сустрэчы бралі ўдзел прадстаўнікі міністэрства замежных справаў, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Офіса Святланы Ціханоўскай. Абмяркоўвалі пашырэнне ўдзелу Беларусі ў праектах Рады Еўропы, развіццё кантактнай групы ў межах Рады Еўропы. Ціханоўская абазначыла, што важна што ў Радзе […]
Сёння пачалася Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы. З якой павесткай прыбыла беларуская дэлегацыя: контур бяспекі рэгіёна, стратэгія па вызваленні палітвязняў
Дэлегацыя Святланы Ціханоўскай, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, пачала працоўныя сустрэчы. Ужо адбылася сустрэча з Майклам Макфолам – гэта былы амбасадар ЗША, які цяпер актыўна працуе ў дапамозе Украіне і Беларусі. У сувязі з апошнімі сігналамі рэжыму абмеркавалі стратэгію па пытанні вызвалення палітвязняў. Першым крокам да дыялогу можа быць вызваленне […]
Сёння Святлана Ціханоўская адпраўляецца ў Германію, каб прыняць удзел у Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы
У гэтым відэа Святлана Ціханоўская расказвае, чаму гэтая канферэнцыя важная для беларусаў, чым яна будзе займацца ў Мюнхене і як гэта дапаможа беларусам.
Святлана Ціханоўская па запрашэнні прэзідэнта Гітанаса Наўседы прыняла ўдзел у ўрачыстых мерапрыемствах у гонар Дня аднаўлення незалежнасці Літвы
Сёння Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, прэм’еркай Інгрыдай Шыманітэ, спікеркай парламента Вікторыяй Чмітлітэ-Нільсан, экс-прэзідэнткай Даляй Грыбаўскайтэ, экс-прэзідэнтам Валдасам Адамкусам і першым кіраўніком Літвы пасля аднаўлення незалежнасці Вітаўтасам Ландсбергісам прыняла ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных літоўскаму нацыянальнаму святу – Дню аднаўлення Літоўскай дзяржавы. Святлана Ціханоўская: «Шчыра віншую Літву са святам! Я зычу літоўцам працягваць […]
«Расія цягне Беларусь за сабой у пекла». Як вайна ўплывае на беларусаў?
У гэтым відэа кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Аліна Герашчанка і навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук абмяркоўваюць, як вайна ўплывае на беларусаў, што можна чакаць далей і што можна рабіць зараз. – Амаль год ідзе вайна. Як гэта паўплывала на жыццё беларусаў? «Зараз у грамадстве пануе пачуццё, што «магло быць яшчэ горш, а таму не […]
«Сяргей, я ведаю, што мы справімся». Святлана Ціханоўская – у дзень новага «суда» над Сяргеем Ціханоўскім
Святлана Ціханоўская: «На днях я ўбачыла навіну пра тое, што ў нашай краіне забараняюць святкаваць міжнародны дзень кахання. І сёння, у гэты самы дзень, у Беларусі зноў судзяць майго мужа. Не хачу марнаваць словы на тых, хто забараняе людзям жыць і судзіць без закону. Для кожнага свабоднага чалавека любоў да блізкіх і сваёй краіны – […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў панядзелак
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZYvdO2hqTIjHdH8uqK2Rw7El_YOhtLwqcMH. Размова пройдзе ў панядзелак, 13 лютага, з 17:10 да 18:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, […]
Праект новага пашпарта, групы спецпрызначэння для «Перамогі», трыбунал для Лукашэнкі: прэс-канфэрэнцыя Кабінета да 6 месяцаў працы
14 лютага а 13:00 адбудзецца прэс-канферэнцыя Абʼяднанага Пераходнага Кабінета з удзелам кіраўніцы АПК Святланы Ціханоўскай і ўсіх прадстаўнікоў. Яны адкажуць на пытанні журналістаў, патлумачаць вынікі працы Кабінета за паўгода і распавядуць пра іх падрабязней. Прэс-рэліз з вынікамі працы можна паглядзець тут. Анлайн-трансляцыя будзе дасяжная на YouTube-канале Святланы Ціханоўскай.
Спартоўцы, якія падтрымліваюць вайну, не павінны выступаць на Алімпійскіх гульнях
Святлана Ціханоўская: «У тыя дні, калі вольную спартоўку Надзею Астапчук паўтара месяцы ўтрымліваюць у катавальных умовах на Акрэсціна, а потым адпраўляюць на «пакаяльнае інтэрв'ю», у свеце сур'ёзна абмяркоўваюць, ці можна дапускаць спартоўцаў рэжыму і Расіі на Алімпіяду. З 2020 года беларускія спартоўцы масава выказаліся супраць фальсіфікацый, рэпрэсій і катаванняў. На іх заводзілі крымінальныя справы, іх […]
«Нашая бяспека ў нашых руках. Не паддавайцеся на хітрыкі рэжыма, які ашуквае людзей амаль 30 гадоў». Крысціна Рыхтэр – пра камісію рэжыма па вяртанні ў Беларусь
У гэтым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр тлумачыць, чаму гэтак званая камісія па вяртанні ў Беларусь – выключна прапагандысцкае мерапрыемства, якое не мае ніякага дачынення да права. «Склад камісіі відавочна адлюстроўвае мэту стварэння. Калі ўключэнне ў склад прадстаўнікоў дзяржаўных структураў яшчэ можна патлумачыць, то Азаронак, Эйсмант і Мукавозчык дададзеныя туды толькі […]
Сілавы блок, супраца з Украінай, дапамога палітвязням: Аб’яднаны Пераходны Кабінет даў справаздачу за паўгода працы
Да шасці месяцаў сваёй дзейнасці Аб’яднаны Пераходны Кабінет апублікаваў прэс-рэліз са справаздачай прадстаўнікоў Кабінета за паўгода працы. У гэтай справаздачы: – Беларусь на міжнароднай арэне. – Супраца з Украінай. – Праца сілавога блока. – Санкцыі супраць кашалькоў рэжыму і асобаў, якія адказныя за рэпрэсіі, гвалт і саўдзел у вайне супраць Украіны. – Дапамога палітзняволеным. – […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZMsdemoqD4pGNfEHse-tIGRFNLIokbGadEE. Размова пройдзе ў пятніцу, 10 лютага, з 10:00 да 11:15 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, […]
Прынятая рэзалюцыя ў падтрымку Беларусі. Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Польшчу
Святлана Ціханоўская прыбыла ў Польшчу па запрашэнні спікера польскага Сената. Сёння Ціханоўская выступіла перад польскім Сенатам. У сваім выступе яна заклікала Польшчу да рашучасці – выступіць у абарону беларускай незалежнасці. Таксама яна заклікала сенатараў падчас выбарчай кампаніі ў Польшчы ўключыць Беларусь у свае выбарчыя праграмы. Святлана Ціханоўская сказала, што беларусам трэба чуць пра еўрапейскую перспектыву […]
Святлана Ціханоўская – пра прысуды Анджэю Пачобуту і рэйкавым партызанам Юрыю Сельвічу і Сяргею Пляшкуну
«Сёння «суд» вынес адразу два палітычныя прысуды – журналісту Анджэю Пачобуту і рэйкавым партызанам Юрыю Сельвічу і Сяргею Пляшкуну. 8, 14, 16 гадоў. Анджэй Пачобут – прафесійны журналіст, які абараняе правы і праўду. 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму – вось стаўленне рэжыму да журналістыкі, да праўды, як і агулам – да Польшчы і ўсіх дэмакратычных […]
«Нас не задаволяць паўмеры». Выступ Святланы Ціханоўскай на пленарным пасяджэнні Сената Польшчы
«Паважаныя сенатары, Дарагія сябры свабоднай Беларусі, Дзякую шаноўнаму маршалку Гродзкаму за запрашэнне. Звярнуцца да польскага Сената ад імя вольнага беларускага народа – гэта вялікі гонар. Таксама вялікі гонар – быць у гэтай зале з Богданам Барусевічам, віцэ-маршалкам Сената і легендай Салідарнасці. Гісторыя Салідарнасці і польскага супраціву камуністычнай уладзе – прыклад, якім беларусы натхняюцца і сёння. Гэта гісторыя, з якой […]
7-8 лютага Святлана Ціханоўская здзейсніць працоўны візіт у Варшаву, дзе выступіць на пленарным пасяджэнні Сената Польшчы
Па запрашэнні спікера Сената Польшчы Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета возьмуць удзел у слуханнях Сената, дзе беларуская лідарка выступіць са зваротам. Таксама ў гэты дзень Сенат плануе прыняць рэзалюцыю па Беларусі. Акрамя таго, у Варшаве запланаваныя сустрэчы Святланы Ціханоўскай са спікерам Сената, асобнымі сенатарамі, прадстаўнікамі беларускай экспертнай супольнасці, ByPol, а таксама інтэрв’ю польскім […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Студзень 2023 / Выпуск 1
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што датычыцца адукацыі ў Беларусі, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам пра навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўных ведамстваў што да рэпрэсій і розных форм ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія падаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас […]
Зрабіце ўсё, каб засцерагчы вас і вашых блізкіх
Святлана Ціханоўская: «Усё гэта не магло прысніцца нам нават у страшным сне. І ўсё ж гэта здарылася. Пратэсты, рэпрэсіі, збіцці, крызіс, вайна. Мы не маглі прадбачыць гэтыя падзеі, але навучыліся дзейнічаць у самых складаных сітуацыях. Яны навучылі нас рыхтавацца да горшага, і заўсёды клапаціцца пра блізкіх і тых, хто пацярпеў. Мы ўбачылі, што шукаць логіку […]
Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі»
Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень народзінаў Тадэвуша Касцюшкі. ЗША, Польшча, Францыя змагаюцца за тое, каб ён лічыўся менавіта іх нацыянальным героем. Але толькі не Беларусь. Хаця ён змагаўся за права беларусаў быць беларусамі. Касцюшка быў адным з першых, хто пачаў фармаваць беларускую нацыянальную самасвядомасць. Але ці ведаеце вы, як славяць Касцюшку ў Беларусі? Напрыклад, у […]
Падтрымка творцаў і культурніцкіх ініцыятываў: Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык сустрэліся з Беларускай Радай Культуры
2 лютага Святлана Ціханоўская і прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык сустрэліся з кіраўнікамі Беларускай Рады Культуры Сяргеем Будкіным і Алесем Чахоўскім. Сустрэча адбылася ў Офісе Святланы Ціханоўскай у Вільні. Беларуская Рада Культуры распавяла пра вынікі сваёй працы ў 2022 годзе – цягам 2022 года Рада пракансультавала ці аказала падтрымку 360 прадстаўнікам […]
Рада Еўропы запускае план дзеянняў па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці на 2023 год
Кантактная група ў Радзе Еўропы па Беларусі была створаная рашэннем Камітэта Міністраў РЕ 7 верасня 2022 года. У склад групы ўваходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама прадстаўнікі Рады Еўропы. Першая сустрэча кантактнай групы адбылася 7 лістапада, а другая – 25 студзеня ў Страсбургу. 1 лютага на пасяджэнні Камітэта Міністраў РЕ Святлана […]
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZAqcuGrrzMqHtJYMwcmdcOXMhH7-LojJsp7. Размова пачнецца ў пятніцу, 3 лютага, ў 18:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на […]