• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская ў Google: лакалізацыя сэрвісаў, беларускі кантэнт замест расійскага, трэнінгі для медыя

    18 студзеня, 2024

    Падчас Сусветнага эканамічнага форума беларуская лідарка наведала Дом Google у Давосе, дзе сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай кампаніі Анэт Кробер-Рыель. Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, звязаных з Беларуссю, пасля чаго Ціханоўская перадала спіс канкрэтных запытаў ад беларускіх журналістаў і грамадзянскай супольнасці.

    У прыватнасці, просьбы датычыліся:

    1) прыярытэзацыі беларускага кантэнту над расійскім для карыстальнікаў з нашай краіны;

    2) лакалізацыі сэрвісаў Google для Беларусі;

    3) падтрымкі беларускамоўнага кантэнту;

    4) прадастаўлення інструментаў Google, а таксама арганізацыі трэнінгаў для медыя і грамадзянскай супольнасці;

    5) стварэння беларускага інтэрфейсу сэрвісу Gmail.

    Напрыканцы размовы Святлана Ціханоўская і Анэт Кробер-Рыель дамовіліся пра наступную сустрэчу. Яна адбудзецца падчас Мюнхенскага форуму па бяспецы 16-18 лютага бягучага года.

    Апошнія навіны