Падчас Сусветнага эканамічнага форума ў Давосе адбылася дыскусія, прысвечаная аднаўленню Украіны пасля вайны. Падчас размовы, у якой узяла ўдзел Святлана Ціханоўская, таксама абмяркоўваліся эканамічна-палітычныя праблемы Беларусі. У прыватнасці, узнімалася пытанне, як весці барацьбу з дыктатурай ды аслабіць рэжым Лукашэнкі.
«Змаганне з тыраніяй – гэта не нейкі лакальны бой, што тычыцца выключна Украіны альбо Беларусі. Гэта глабальны бой. Даць адпор дыктатуры – гэта адказнасць кожнай краіны. Мы бачым, як дыктатары пачынаюць супрацоўнічаць адно з адным, ствараюць кааліцыю – каб змагацца з дэмакратычным светам. І які адказ дэмакратычнай супольнасці? «Мы стаміліся!»
Як аслабіць рэжым Лукашэнкі? Ізаляваць палітычна, прыцягнуць дыктатара і яго памагатых да адказнасці. А таксама дапамагаць беларусам, якія супраць рэжыму. Мы не просім свет змагацца замест нас. Дапамажыце нам перамагчы ў гэтай вайне. Нам патрэбнае вашае судзеянне», – адзначыла беларуская лідарка падчас дыскусіі.