• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з экс-памочнікам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы

    13 студзеня, 2024

    13 студзеня Офіс Святланы Ціханоўскай у Вільні наведаў Майкл Макфол. Экс-памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы, амбасадар ЗША ў Расіі ў 2012-2014 гадах вядомы не толькі сваёй палітычнай, але і медыйнай дзейнасцю. Сёння ён часта выступае ў прэсе на тэму Украіны, Расіі, Беларусі. 

    Падчас сустрэчы палітыкі абмеркавалі вынікі Стратэгічнага дыялогу з ЗША. Макфол падкрэсліў: Дыялог – гэта беспрэцэдэнтная падзея ў палітычным жыцці Штатаў, бо Амерыка ўпершыню пачала будаваць адносіны з неафіцыйным урадам.

    Ціханоўская і Макфол абмеркавалі магчымасці па прыцягненні Лукашэнкі і яго паплечнікаў да адказнасці за рэпрэсіі супраць беларусаў і саўдзел у вайне. Таксама разглядаліся перспектывы зладзіць сустрэчу па санкцыях супраць рэжыму з удзелам украінскага боку.  

    Апошнія навіны