У Чэхіі не будуць патрабаваць апастыль у беларусаў з доўгатэрміновымі візамі, ВНЖ ці ПМЖ. Пра гэта паведаміў Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы: «Мы радыя вам паведаміць, што чэшскі бок адрэагаваў на наш запыт, і патрабаванне апастылізацыі дакументаў з Рэспублікі Беларусь было прыпыненае для тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па чэшскай доўгатэрміновай візе альбо дазволе на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне. Спадзяемся, што гэтае рашэнне спросціць жыццё ў Чэхіі для тых з вас, хто не мае магчымасці паехаць у Беларусь».
Святлана Ціханоўская > Навіны > У Чэхіі не будуць патрабаваць апастыль у беларусаў з доўгатэрміновымі візамі і ВНЖ
У Чэхіі не будуць патрабаваць апастыль у беларусаў з доўгатэрміновымі візамі і ВНЖ
18 студзеня, 2024